Еўрапарламент правядзе дэбаты па сітуацыі ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкБудынак Еўрапейскага парламента ў Страсбургу
Будынак Еўрапейскага парламента ў Страсбургу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ключавой тэмай на сесіі Еўрапарламента стане эканамічнае і сацыяльнае аднаўленне Еўрасаюза, аднак нададзены час будзе і міжнароднаму парадку дня.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Дэбаты па сітуацыі ў Беларусі запланаваныя ў Еўрапейскім парламенце на чацвер, сведчыць расклад сесіі ЕП.

Аўтазак у Мінску - Sputnik Беларусь
ААН заклікала Беларусь устрымацца ад жорсткіх мер супраць дэманстрантаў

З серады па пятніцу ў Брусэлі адбудзецца чарговая сесія Еўрапарламента.

Беларускае пытанне

Сярод пунктаў, якія плануюць абмяркоўваць еўрапарламентарыі - сітуацыя ў Беларусі. У чацвер па гэтай тэме дэпутаты правядуць дэбаты.

Перад дэбатамі з дакладам па міжнародных адносінах і сітуацыяй з правамі чалавека выступіць высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Борэль.

Акрамя Беларусі, еўрапарламентарыі плануюць абмяркоўваць і канфлікт паміж Турцыяй і Францыяй.

Жыццё пасля пандэміі

У цэлым жа галоўнай тэмай сесіі Еўрапарламента стане эканамічнае і сацыяльнае аднаўленне Еўрасаюза пасля пандэміі каронавіруса.

Адпачынку не будзе? Колькі страціць сусветны турызм з-за пандэміі - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Адпачынку не будзе? Колькі страціць сусветны турызм з-за пандэміі - відэа

Асноўным дакладчыкам па тэме выступіць канцлер ФРГ Ангела Меркель.

Запланавана абмеркаванне і іншых тэм.

Чым занепакоеная Еўропа

Раней Еўрапарламент выказваў занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі перад выбарамі. Некалькі дэпутатаў падпісалі зварот з заклікам увесці ў дачыненні да афіцыйнага Мінска новыя санкцыі.

Затрыманні шэрагу палітыкаў і актывістаў таксама выклікалі занепакоенасць у Еўрапейскай камісіі. Выказваліся з заклікам адмовіцца ад жорсткіх мер супраць дэманстрантаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі і спецдакладчыкі ААН.

Стужка навiн
0