11:08 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Літва ўслед за ЕС і ЗША, па словах літоўскага прэзідэнта, актывізавала дыялог з Беларуссю, але ў гэтых адносінах і зараз застаюцца "чырвоныя лініі".

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Літва можа адмовіцца ад паглыбленага супрацоўніцтва з Беларуссю, калі вышэйшыя чыноўнікі ў Мінску паспрабуюць захаваць уладу, пераследуючы апанентаў, заявіў на штогадовай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа.

Ён нагадаў, што Літва услед за ЗША і ЕС прыняла рашэнне актывізаваць дыялог з Беларуссю, хоць у літоўскай рэспублікі і застаюцца свае "чырвоныя лініі" ў адносінах з Мінскам - гэта БелАЭС і правы чалавека.

"Мы спрабуем дапамагчы Беларусі стварыць больш незалежнасці, свайго суверэнітэту, калі яны сапраўды шчыра імкнуцца да гэтага. Я думаю, што такая палітыка мае сэнс, але яна патрабуе аднаго - гэтыя чырвоныя лініі не павінны быць пяройдзены", - прыводзіць словы Науседы канал LRT.

Пры гэтым літоўскі прэзідэнт выказаўся і аб бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

"Калі апынецца, што беларускія ўлады спрабуюць захаваць свой мандат любымі спосабамі, таксама з парушэннямі правоў чалавека, адкрыта пераследуючы палітычных праціўнікаў на розных падставах, то нам прыйдзецца заявіць пра сітуацыю, якая яна ёсць, сказаць, што яна для нас непрымальная і што паглыбляць супрацоўніцтва з такой дзяржавай у нас няма ні маральных, ні іншых правоў", - сказаў літоўскі прэзідэнт.

З пачаткам выбарчай кампаніі адразу некалькі чалавек, якія актыўна ўключылася ў працэс, апынуліся за кратамі. Затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі, які планаваў сам вылучацца ў кандыдаты, але ў выніку стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў кандыдаты ў прэзідэнты сваёй жонкі Святланы.

У СІЗА КДБ знаходзіцца і патэнцыйны кандыдат экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Былому банкіру прад'яўлена абвінавачанне па трох артыкулах КК: па ч.2 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 235 (адмыванне грошай у асабліва буйным памеры), а таксама ч.2 арт.431 (дача хабару паўторна альбо ў асабліва буйным памеры).

Каманды і Ціханоўскага, і Бабарыкі прадставілі ў Цэнтрвыбаркам неабходную для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты колькасць подпісаў. Мяркуецца, што 14 ліпеня Цэнтрвыбаркам прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

Тэги:
Беларусь, Літва

Галоўныя тэмы