17:26 18 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
610

Паводле ацэнкі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, падчас галасавання па папраўках у Канстытуцыю Расіі былі забяспечаны дэмакратычныя працэдуры.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Дэмакратычныя працэдуры падчас галасавання па папраўках у Канстытуцыю Расіі былі забяспечаны ў поўным аб'ёме, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас відэасустрэчы з кіраўніком расійскага Цэнтрвыбаркама Элай Памфілавай.

"Што тычыцца забеспячэння дэмакратычных працэдур - гэта было зроблена таксама на самым высокім узроўні. І я хачу таксама Вам за гэта падзякаваць, вялікі Вам дзякуй", - сказаў Пуцін Памфілавай.

Па ацэнцы Пуціна, галасаванне было арганізавана па-сучаснаму якасна і на высокім узроўні, у людзей была магчымасць адкрыта выказаць сваю пазіцыю па папраўках у канстытуцыю.

"І ў вышэйшай ступені дэмакратычна усё было арганізавана. Наколькі я разумею, з мінімальнай колькасцю парушэнняў", - адзначыў прэзідэнт.

Рэкордна нізкая колькасць парушэнняў

Кіраўнік расійскага ЦВК пацвердзіла, што парушэнняў, зафіксаваных падчас галасавання па папраўках у Канстытуцыю, было няшмат - крыху больш за 30, гэта стала адным з самых нізкіх паказчыкаў.

"Як вынік, у нас па выніках беспрэцэдэнтна нізкая, ніколі не было такой нізкай колькасці парушэнняў, 33 усяго парушэнні, якія мы лічым, мы іх выявілі і прадухілілі своечасова", - сказала Памфілава.

З больш за 600 тысяч зваротаў было адабрана ўсяго 120, якія можна было расцаніць як магчымае парушэнне, прымус да галасавання. Усе яны, паводле слоў кіраўніка ЦВК РФ, накіраваныя кіраўнікам рэгіёну або праваахоўнікам.

"Гэта такі вынік, за які, Уладзімір Уладзіміравіч, не сорамна", - сказала Памфілава.

Галасаванне ў 2-3 дні

На сустрэчы з Пуціным Памфілава таксама распавяла пра абмеркаванне, якое цяпер ідзе, на тэму магчымасці галасавання на выбарах на працягу 2-3 дзён.

Гэты варыянт прадумваецца з аглядкай на розную эпідэміялагічную сітуацыю ў розных рэгіёнах Расіі. Варыянт галасавання ў некалькі дзён мог бы забяспечыць бяспеку людзей у цяперашняй сітуацыі, лічаць у ЦВК.

"Мы таксама зараз абмяркоўваем, можа быць два ці тры дні, можа быць яшчэ нейкія меры, якія ў цяперашняй сітуацыі забяспечваюць поўную бяспеку і даюць дадатковыя магчымасці людзям прагаласаваць", - сказаў Памфілава.

13 верасня ў Расіі пройдзе адзіны дзень галасавання. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік ЦВК Эла Памфілава дамовіліся быць "на сувязі" пры падрыхтоўцы правядзення гэтага адзінага дня.

На пытанне Пуціна ці патрэбна нейкая дапамога ў гэтай кампаніі, Памфілава сказала, што ЦВК пакуль спраўляецца.
Галасаванне па папраўках у Канстытуцыю прайшло ў Расіі з 25 па 1 ліпеня, па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў за прыняцце змяненняў прагаласавалі 77,92% расіян, супраць - 21,27%. Яўка, згодна з прадстаўленым у інфармцэнтры ЦВК дадзеных, склала 67,97%.

Тэги:
Расія, Канстытуцыя

Галоўныя тэмы