Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Літоўскі прэзідэнт просіць не запускаць БелЭАС

© Photo : Пресс-служба президента ЛитвыПрэзідэнт Літвы Гітанас Науседа
Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцыйны Вільнюс нагадаў пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы, якія адчулі на сабе беларусы, і заклікаў не падвяргаць небяспецы жыхароў суседняй краіны.

МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа звярнуўся з заклікам на беларускай мове не запускаць Беларускую атамную станцыю.

ЛЭП - Sputnik Беларусь
Еўракамісія прапанавала Балтыйскім краінам кампраміс па пытанні БелАЭС

"Беларусы пацярпелі ад балючых наступстваў Чарнобыля, таму я звяртаюся да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з просьбай не запускаць неадпаведныя патрабаванням стрэс-тэстаў ЕС Астравецкую АЭС і не ставіць пад небяспеку беларусаў і жыхароў суседніх краін небяспекі. Круоніская ГАЭС не будзе выкарыстоўвацца для патрэб Астраўца", - напісаў палітык у сваім Twitter.

Раней пасол Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка распавёў, што загрузка паліва ў першы рэактар на Беларускай атамнай электрастанцыі пачнецца ў гэтым жніўні.

Паводле яго слоў, стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок.

БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў расійскага праекта ВВЭР-1200 агульнай магутнасцю да 2400 мегават. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006" - тыпавы праект атамнай станцыі новага пакалення "3+" з палепшанымі паказчыкамі, якія адпавядаюць самым сучасным, так званым "постфукусімскім" нормам бяспекі.

Стужка навiн
0