5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі?

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАННаглядная агітацыя да прэзідэнцкіх выбараў у Мінску
Наглядная агітацыя да прэзідэнцкіх выбараў у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод удзельнікаў гэтых выбараў толькі адзін кандыдат, ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях - дзеючы кіраўнік дзяржавы.

Цэнтрвыбаркам на сваім пасяджэнні ў аўторак падвёў вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. З сямі заявак былі адобраны пяць: Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу адмовілі.

Хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі - чытайце ў аглядзе Sputnik.

Аляксандр Лукашэнка

Першы і пакуль адзіны прэзідэнт Беларусі, Аляксандр Лукашэнка займае гэтую пасаду з 1994 года.

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиДзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі? - Sputnik Беларусь
Дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Праграма, з якой Лукашэнка ідзе на выбары-2020, пакуль не апублікаваная, аднак асноўныя тэзісы вядомыя дзякуючы выступам кіраўніка дзяржавы ў апошні час. Так, ён выступае за вылучэнне грамадзянам участкаў зямлі за горадам, за развіццё электратранспарту. Ключавымі для яго, як і ў папярэднія гады, з'яўляюцца пытанні сацыяльнай справядлівасці і стабільнасці ў краіне, а таксама рост дабрабыту грамадзян.

Прэзідэнт мае дзве вышэйшыя адукацыя - гістарычную і эканамічную. Лукашэнка жанаты, у яго трое дзяцей.

Андрэй Дзмітрыеў

Самы дасведчаны пасля Лукашэнкі ўдзельнік беларускіх выбарчых кампаній: вылучаўся як у мясцовыя Саветы дэпутатаў, так і ў Палату прадстаўнікоў. Акрамя таго, двойчы ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах: узначальваў штабы Уладзіміра Някляева (2010) і Таццяны Караткевіч (2015).

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНСустаршыня ГА "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў
5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі? - Sputnik Беларусь
Сустаршыня ГА "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў

Асноўны пасыл Дзмітрыева і яго кампаніі "Гавары праўду" - патрабаванне мірных пераменаў у краіне, дыялог паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю, сацыяльныя і эканамічныя рэформы.

З 2015 года Дзмітрыеў з'яўляецца сустаршынёй "Гавары праўду", гэта яго адзінае месца працы. Палітык жанаты, у яго трое дзяцей. Мае ступень бакалаўра палітычных навук.

Святлана Ціханоўская

У выбарчую кампанію Святлане давялося увайсці пасля таго, як яе муж - вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі - не змог зарэгістраваць уласную ініцыятыўную групу. У выніку яго жонка, раней невядомая нікому, змагла сабраць за сваё вылучэнне больш за 100 тысяч подпісаў, нават нягледзячы на затрыманні многіх сяброў ініцыятыўнай групы.

© Sputnik / БелаПАНАдна з пяці кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы Святлана Ціханоўская
5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі? - Sputnik Беларусь
Адна з пяці кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы Святлана Ціханоўская

Праграмных заяў Святлана Ціханоўская да гэтага часу не рабіла, яе асноўны пасыл - сумленныя выбары і змена ўлады.

Вядома, што Святлана Ціханоўская скончыла педагагічны ўніверсітэт у Мазыры, мае кваліфікацыю выкладчыка англійскай і нямецкай моў. Зараз часова не працуе. У яе двое дзяцей.

Сяргей Чарэчань

Чарэчань для беларускай палітычнай сістэмы - чалавек новы, аднак ужо прыкметны: з 2015-га ён узначальвае партыю "Грамада", якой да яго кіраваў экс-старшыня Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч.

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНСтаршыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) Сяргей Чарэчань
5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі? - Sputnik Беларусь
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) Сяргей Чарэчань

Самы малады ўдзельнік выбараў, Чарэчань агітуе за развіццё малога і сярэдняга бізнесу, мясцовае самакіраванне і вялікія гарантыі для грамадзян.

Скончыў БДУІР. чарэчань па асноўнаму віду дзейнасці з'яўляецца кіраўніком інвестыцыйнай і кансалтынгавай кампаніі. Не жанаты.

Ганна Канапацкая

Былая дэпутат Палаты прадстаўнікоў, цяпер Канапацкая працуе ў аўстрыйскай прыватнай кампаніі. Таксама яна з'яўляецца ІП.

Канапацкая, як юрыст па адукацыі, выступае за вяршэнства закона і буйныя сацыяльна-палітычныя, а таксама эканамічныя пераўтварэнні ў краіне.

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАННезалежны палітык Ганна Канапацкая
5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі? - Sputnik Беларусь
Незалежны палітык Ганна Канапацкая

Раней Канапацкая была сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аднак затым у яе адбыўся канфлікт з кіраўніцтвам АГП. З тых часоў яна выступае як незалежны апазіцыйны палітык.

У Ганны Канапацкой двое дзяцей, дачка вучыцца ў Аўстрыі.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Стужка навiн
0