10:55 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (202)
6 0 0

Дзеючы прэзідэнт прадстаўляў у тэле- і радыёэфіры сваю праграму толькі адзін раз - перад першымі выбарамі.

МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ізноў адмовіўся ад права выступіць у эфіры тэлебачання і радыё са сваёй перадвыбарнай праграмай, паведамілі ў аўторак на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, якая адбылася ў аўторак, Цэнтрвыбаркам правёў жараб'ёўку прадастаўлення прэтэндэнтам на вышэйшую пасаду часу ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання і радыё для прэзентацыі сваёй перадвыбарнай праграмы.

"Дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які балатуецца на новы тэрмін, адмовіўся ад прадастаўленага яму выбарчым заканадаўствам часу на перадвыбарныя выступы", - паведаміла загадчык аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работай апарата Цэнтрвыбаркама Галіна Мкртчан.

Астатнія прэтэндэнты (Андрэй Дзмітрыеў, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чарэчань і Ганна Канапацкая) ад прадастаўленага часу не адмовіліся.

Нагадаем, Лукашэнка на кожных выбараў адмаўляецца ад права выступаць у эфіры: так было ў 2015, 2010, 2006 і 2001 гадах. Выступаў ён толькі перад першымі сваімі выбарамі ў 1994 годзе.

Агітацыя за кандыдатаў стартуе ўжо 15 ліпеня. Выбары прэзідэнта пройдуць 9 жніўня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (202)
Тэги:
Выбары, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы