03:45 22 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Прадстаўляць рэспубліку ў Вашынгтоне будзе Алег Краўчанка, які да сённяшняга дня працаваў намеснікам кіраўніка МЗС.

МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Краўчанку паслом у ЗША, адпаведнае рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў у панядзелак.

Беларусь і ЗША ў гэтым годзе плануюць вярнуць паслоў пасля 12-гадовага перапынку. Ужо вядома, што Вашынгтон у Мінску будзе прадстаўляць Джулі Фішар.

Згодна з прынятым сёння прэзідэнтам рашэннем, Надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусь у ЗША стане Алег Краўчанка.

Алегу Краўчанка 49 гадоў, ён нарадзіўся і вырас у Мінску. Скончыў юрфак БДУ, аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. Мае ступень кандыдата юрыдычных навук.

На дыпламатычнай службе Краўчанка з 1994 года. Працаваў у службе дзяржаўнага пратакола, дагаворна-прававым упраўленні, дарадцам пасольства ў Швецыі, ва ўпраўленні гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека. У ЗША Краўчанка ужо працаваў - дарадцам пасольства ў 2007-2008 гадах.

Затым, з 2008 па 2014-ы, Краўчанка быў часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША, пасля чаго вярнуўся ў МЗС, а ў студзені 2017-га стаў намеснікам міністра.

Без пасла 12 гадоў

Двухбаковыя адносіны паміж краінамі абвастрыліся ў 2008 годзе. Пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Амерыканскі пасол Карэн Сцюарт таксама была вымушаная ў адказ пакінуць Минск. З таго часу пасольствы ўзначальвалі часовыя павераныя ў справах.

Пра тое, што ЗША плануюць прызначыць новага пасла ў Беларусі ў бліжэйшым часе, паведаміў кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася 1 лютага ў Мінску. Пазней стала вядома, што на гэтай пасадзе ў Мінску будзе працаваць намеснік памочніка Дзяржсакратара Джулі Фішар.

Тэги:
Беларусь, ЗША

Галоўныя тэмы