Назіральнікамі на выбары зарэгістраваліся амаль 43 тыс чалавек

© Sputnik / Виктор ТолочкоНазіральнікі аглядаюць скрыню для галасавання
Назіральнікі аглядаюць скрыню для галасавання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самую вялікую колькасць назіральнікаў здолелі зарэгістраваць у ЦВК прафсаюзы, якія ўваходзяць у ФПБ, БРСМ і грамадскае аб'яднанне "Белая Русь".

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Выбарчыя камісіі на выбарах прэзідэнта Беларусі да цяперашняга моманту акрэдытавалі 42 856 нацыянальных назіральнікаў. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў паведамленні Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК), апублікаваным на яе сайце.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня, агітацыя ў Століне - Sputnik Беларусь
Прыхільнікі Лукашэнкі правядуць больш за 880 пікетаў

Ільвіная доля назіральнікаў - больш за 31 тысячы чалавек - з'яўляецца прадстаўнікамі розных грамадскіх аб'яднанняў. Больш за ўсё назіральнікаў - 8 779 - зарэгістравана ад прафсаюзаў, якія ўводзяць у ФПБ. Ад БРСМ за выбарамі будуць назіраць 6 019 чалавек, ад праўладнага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" - 5 161. Беларускі саюз жанчын і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў здолелі зарэгістраваць у ЦВК больш чым па тры тысячы назіральнікаў кожны.Між тым ад БНФ "Адраджэнне" зарэгістравана ўсяго два чалавекі.

Палітычныя партыі накіравалі назіраць за выбарамі 2 073 чалавека. Больш за ўсё назіральнікаў дэлегавалі Кампартыя Беларусі - 1018 - і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 670. Ад партыі БНФ вылучана два чалавекі.
Каля 7,5 тысяч грамадзян акрэдытаваныя шляхам падачы заяў. Раней прадстаўнікі штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама Андрэй Дзмітрыеў заклікалі сваіх прыхільнікаў актыўна запісвацца ў назіральнікі, "каб знізіць рызыку фальсіфікацый".

Жадаючыя акрэдытавацца ў якасці нацыянальных назіральнікаў могуць гэта зрабіць да пачатку галасавання. На папярэдніх выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе было акрэдытавана больш за 43,5 тысячы назіральнікаў.

Мяркуючы па ўсім, на выбарах гэтага года колькасць нацыянальных назіральнікаў можа быць рэкорднай для Беларусі. У 2015-м на дзень галасавання было акрэдытавана каля 43,5 тысячаў назіральнікаў, у 2010-м - менш за 40 тысяч. На выбарах 2006 года працавала каля 27 тысяч мясцовых назіральнікаў, у 2001-м - каля 20 тысяч. Пры гэтым ужо на сёння колькасць назіральнікаў, вылучаных грамадзянамі, перавышае паказчыкі ўсіх мінулых гадоў - верагодна, гэтаму паспрыяў шэраг грамадскіх ініцыятыў, такіх як "Сумленныя людзі", "Зубр" і іншыя.

Стужка навiн
0