11:47 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
910

Падставай для такога рашэння стала пандэмія каронавіруса, а таксама "маральны і фізічны ціск" на членаў участковых камісій.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі вырашыў абмежаваць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках, адпаведная пастанова ЦВК было прынята на пасяджэнні ў сераду.

Пытанне аб абмежаванні колькасці назіральнікаў на выбарах было вынесена на разгляд ЦВК з-за эпідэміялагічнага становішча, а таксама з-за ціску на членащ выбаркамаў, які, па словах кіраўніцы камісіі Лідзіі Ярмошынай, цяпер ёсць.

"Гэтае пытанне абсалютна не надуманае і таму я прапаную: на перыяд правядзення дадзенай выбарчай кампаніі, мы выдатна разумеем, што гэтая мера будзе непапулярнай, абмежаваць колькасць назіральнікаў не больш за пяць", - сказала Ярмошына.

На невялікіх участках колькасць назіральнікаў не зможа перавышаць 50% ад складу камісіі. Падчас датэрміновага галасавання - не тры.

Акрэдытацыя назіральнікаў будзе працягнутая, але працаваць на участках змогуць толькі тыя, хто першымі звярнуўся ў выбаркамы.

Большасць тых, хто быў сярод першых акрэдытаваных назіральнікаў - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, такіх як "Белая Русь", БРСМ, прафсаюзы і Саюз жанчын.

Шэраг кандыдатаў у прэзідэнты і грамадскіх аб'яднанняў заклікаюць беларусаў масава запісвацца ў назіральнікі, каб забяспечыць празрыстасць галасавання. Для гэтага быў запушчаны шэраг ініцыятыў: "Права выбару", "Сумленныя людзі", "Зубр" і іншыя. Аднак цяпер, мяркуючы па ўсім, прыхільнікі гэтых кампаніяў не змогуць назіраць за выбарамі, якія пройдуць 9 жніўня.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы