Ярмошына: прынятае рашэнне па абмежаванні назіральнікаў абскардзіць нельга

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына
Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінздароўя распрацавала спецыяльную інструкцыю, як праводзіць галасаванне падчас пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. ЦВК Беларусі ўпершыню прыняў рашэнне абмежаваць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках, але абскарджанню ў судзе яно не падлягае, заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Назіральнікі аглядаюць скрыню для галасавання - Sputnik Беларусь
Назіральнікамі на выбары зарэгістраваліся амаль 43 тыс чалавек

Сёння на пасяджэнні ЦВК прыняў рашэнне аб абмежаванні колькасці назіральнікаў з-за эпідэмічнай сітуацыі, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў заявіў пра намер абскардзіць яго ў судзе. "Я заклікаю ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў аб'яднаць намаганні ў барацьбе за наша права кантраляваць падлік галасоў. Трэба ісці ў суд. Мы гатовыя", - напісаў Дзмітрыеў у Facebook.

"Гэта рашэнне не абскарджваецца, яно з'яўляецца канчатковым. Тлумачэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі абавязковыя да выканання ўсімі", - так пракаментавала Ярмошына Sputnik дадзеную сітуацыю.

Паводле яе слоў, можна абскардзіць толькі тое, што прама прадугледжана ў законе. "У дадзены момант, да прыкладу, у дачыненні да кандыдатаў - гэта адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, затым адмова ў рэгістрацыі кандыдата і трэцяе - вынясенне папярэджання кандыдату. Вось гэта можна абскардзіць. Нічога астатняе ў судзе не абскарджваецца", - сказала кіраўнік ЦВК.

Упершыню ў гісторыі

Адказваючы на пытанне агенцтва пра тое, ці былі прэцэдэнты абмежаванні назіральнікаў на выбарчых участках, Ярмошына сказала, што такое здараецца ўпершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі.

"Не, не абмяжоўвалася. Гэта ўпершыню, і гэта звязана з асаблівымі ўмовамі, у якіх праходзіць дадзеная кампанія", - адзначыла кіраўнік ЦВК, маючы на ўвазе пандэмію каронавіруса.

Пры гэтым яна патлумачыла, што для таго, каб Цэнтрвыбаркам прыняў падобнае рашэнне, не патрабавалася заканадаўчых актаў.

"Для гэтага не патрабуюцца дакументы, ЦВК сама зыходзіць з абстаноўкі, якая існуе і прымае адпаведнае рашэнне", - адзначыла кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Сацыяльная дыстанцыя

Чарга каля ЦВК - Sputnik Беларусь
Пракуратура адказала на скаргі з нагоды рэакцыі ЦВК
Ярмошына патлумачыла логіку прыняцця рашэння аб абмежаванні колькасці назіральнікаў на выбарчых участках.

"Дадзенае рашэнне ЦВК прыняла ў мэтах абароны членаў участковых выбарчых камісій, каб яны працавалі, як і выбаршчыкі галасавалі, у спрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы. Каб на участках не было вялікай колькасці грамадзян, каб выконвалася сацыяльная дыстанцыя", - сказала кіраўнік ЦВК.

"Гэта першае. І другое - каб члены выбарчай камісіі, якіх можа апынуцца менш, чым назіральнікаў, не адчувалі маральна і фізічнага ціску ў перыяд сваёй працы", - падкрэсліла Ярмошына.

Паводле яе слоў, колькасць тых, хто назіраюць за сябрамі выбарчай камісіі, не павінна перавышаць 50% ад складу выбарчай камісіі.

Гэта рэкорд

Кіраўніца ЦВК дадала, што за тры тыдні да асноўнага дня галасавання зарэгістравана рэкордная колькасць назіральнікаў.

"Іх ужо больш за 40 тысяч. Такая лічба бывае ў дзень выбараў, а не за тры тыдні да асноўнага дня галасавання. І гэта не мяжа. І таму з улікам тых заклікаў, якія раздаюцца, магла б скласціся сітуацыя, калі б мы не ўзяліся яе рэгуляваць , што проста сябры выбарчых камісіі сталі б закладнікамі вялікага натоўпу ", - сказала Ярмошына.

Спецрэкамендацыі Мініздароўя

Па словах Ярмошынай, для правядзення выбараў ва ўмовах пандэміі каронавіруса Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі аб тым, як павінна ажыццяўляцца галасаванне.

Дадатковае галасаванне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Маскі, дыстанцыя і свае асадкі: Мінздароўя распрацавала рэкамендацыі на выбары

"З нашых бедных сродкаў мы вылучылі грошы выбарчым камісіям на набыццё дэзраствораў, масак і пальчатак", - сказала кіраўнік ЦВК.

У дзень выбараў старшыня выбарчай камісіі павінен апытаць кожнага члена камісіі аб самаадчуванні, будуць раздадзеныя кожнаму па пяць масак і па пяць пар пальчатак.

"Акрамя гэтага, прадугледжаны рэгулярныя ветрання і апрацоўка памяшканняў дэзрастворам. Адразу магу сказаць што падчас датэрміновага галасавання гэта лёгка здзейсніць з улікам перапынку паміж двума перыядамі галасавання. У асноўны дзень выбараў могуць узнікнуць пэўныя праблемы, таму што ўчастак зачыніць нельга", - патлумачыла Ярмошына і дадала, што санапрацоўку і праветрыванне выбарчых участкаў будзе рабіцца адначасова з працай выбарчай камісіі ў асноўны дзень галасавання.Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня, датэрміновае галасаванне пачнецца 4 жніўня.

Стужка навiн
0