ЕС занепакоены сітуацыяй у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкСцягі з сімволікай Еўрасаюза
Сцягі з сімволікай Еўрасаюза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнікі Еўрасаюза заклікалі Мінск вызваліць усіх затрыманых палітычных актывістаў і выказалі шкадаванне, што Беларусь своечасова не выслала запрашэнне назіраць за выбарамі ў БДІПЧ АБСЕ.

МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Еўрасаюз занепакоены сітуацыяй з невыкананнем асноўных свабод афіцыйным Мінскам у ходзе перадвыбарнай кампаніі, гэтая тэма абмяркоўвалася на пазачарговай сустрэчы высокапастаўленых службовых асоб ЕС і Беларусі ў Брусэлі, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным прадстаўніцтвам ЕС у рэспубліцы.

Міністэрства замежных спраў Расіі - Sputnik Беларусь
МЗС РФ: Брусэль умешваецца ў справы Беларусі напярэдадні выбараў

Дэлегацыю ЕС узначальваў выканаўца абавязкаў кіраўніка дырэктара па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Люк Дэвінь, дэлегацыю Беларусі - намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

У першую чаргу, прадметам абмеркавання стала сітуацыя ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі, якія пройдуць 9 жніўня. Прадстаўнікі Еўрасаюза ў чарговы раз выказалі занепакоенасць тым, што ў Беларусі не выконваюцца асноўныя свабоды, а выключэнне кандыдатаў з выбарчага працэсу бачыцца адвольным.

"ЕС заклікаў Беларусь вызваліць усіх адвольна затрыманых палітычных актывістаў і забяспечыць іх доступ да юрыдычнай дапамогі, а таксама справядлівае, бесстаронняе і празрыстае расследаванне ва ўсіх выпадках", - гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва.

Акрамя таго, Еўрасаюз выказаў шкадаванне, што Мінск загадзя не выслаў запрашэнне ў адрас БДІПЧ АБСЕ для накіравання ў Беларусь назіральнікаў, у выніку чаго арганізацыя адмовілася ад назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Еўропа заклікала Беларусь выконваць міжнародныя выбарчыя стандарты на працягу пакінутай часткі выбарчага працэсу.

Прадстаўнікі ЕС і Беларусі таксама абмеркавалі ход перамоваў аб прыярытэтах партнёрства, назваўшы гэты дакумент важным сродкам умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства.

Беларусь у чарговы раз заклікалі працягваць цеснае супрацоўніцтве з Групай еўрапейскіх рэгулятараў ў сферы ядзернай бяспекі ў выкананні рэкамендацый, дадзеных па выніках стрэс-тэстаў на Астравецкай АЭС.

"У гэтай сувязі ЕС вітае пагадненне аб правядзенні партнёрскай праверкі Нацыянальнага плана дзеянняў Беларусі з намерам завяршыць гэтую працу да канца гэтага года", - распавялі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Нагадаем, у дадзены момант у Беларусі праходзіць перадвыбарная кампанія. Выбары прэзідэнта рэспублікі пройдуць 9 жніўня. Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістравалі пецярых прэтэндэнтаў на пост: Аляксандра Лукашэнку, Святлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзмітрыева і Сяргея Чарэчня. Двум прэтэндэнтам, Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу, у рэгістрацыі адмовілі.

Стужка навiн
0