Выбары прэзідэнта: колькасць выбаршчыкаў за пяць гадоў знізілася на 70 тысяч

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерадвыбарная агітацыя на вуліцах Мінска
Перадвыбарная агітацыя на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё выбаршчыкаў на гэтых выбарах - у Мінску, іх агульная колькасць у дзвюх абласцях і сталіцы складае больш за мільён.

МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Амаль 6,845 мільёна выбаршчыкаў могуць прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі ў гэтым годзе, паведаміў Цэнтрвыбаркам.

Перадвыбарная агітацыя на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
ЦВК акрэдытаваў назіральнікаў міжпарламенцкай асамблеі СНД

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Па дадзеных ЦВК, прыняць удзел у іх могуць амаль 6,845 мільёна выбаршчыкаў. Для параўнання: на выбарах 2015 года іх налічвалася 6,995 мільёна, то бок, за пяць гадоў колькасць выбаршчыкаў паменшылася на 70 тысяч чалавек.
Больш за ўсё выбаршчыкаў - 1,241 мільёна - налічваецца ў Мінску. Далей ідуць Мінская вобласць (1,142 мільёна) і Гомельская вобласць (1,070 мільёна).

У іншых рэгіёнах выбаршчыкаў менш за мільён. Так, у Брэсцкай вобласці 984,6 тысячы выбаршчыкаў, у Віцебскай - 849 тысяч, у Магілёўскай - каля 801 тысячы, а ў Гродзенскай - 751 тысяча.

За межамі Беларусі галасаваць могуць 5319 чалавек.

За крэсла прэзідэнта Беларусі ў гэтым годзе змагаюцца пяць кандыдатаў: Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Чарэчань і Ганна Канапацкая.

Стужка навiн
0