20:04 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Сёмы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе напрыканцы верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.

МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Удзел прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна чакаецца ў працы сёмага Форуму рэгіёнаў, паведаміў расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў на круглым стале, прысвечаным мерапрыемству, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, у Расіі з асаблівым увагай ставяцца да такога статуснага мерапрыемства, якім сябе за шэсць гадоў зарэкамендаваў Форум рэгіёнаў.

"Мы памятаем, наколькі важкай была дыскусія ў Санкт-Пецярбургу ў мінулым годзе ў рамках шостага форуму", - адзначыў Мезенцаў.

Пасля чаго нагадаў, што рэгіянальны форум праходзіў у гістарычным будынку - Таўрычаскім палацы. На пленарным пасяджэнні якога з прамовай выступілі прэзідэнты Пуцін і Лукашэнка.

Пасол РФ выказаў меркаванне, што дыскусіі апынуліся прадметнымі і былі прысвечаны ўзаемадзеянню рэгіёнаў дзвюх краін.

"Гэта рабілася не дзеля пратакольных прамоваў і нарад, а каб гэта адчувалі людзі", - падкрэсліў расійскі дыпламат.
Мезенцаў удакладніў, што сёмы Форум рэгіёнаў пройдзе ў канцы верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.

"Традыцыйна мы чакаем ўдзел кіраўнікоў дзяржаў - прэзыдэнта Расіі Пуціна і прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі. Іх удзел падкрэслівае значэнне міжрэгіянальнага складніка (адносін дзвюх краін - Sputnik)", - звярнуў увагу пасол.

Пры гэтым ён адзначыў, што расійскія і беларускія гарады, якія часта бываюць пабрацімамі, могуць дамаўляцца хутчэй, чым федэральныя органы, як у сферы эканомікі, так і гуманітарнай і турыстычнай галіны супрацоўніцтва.

Тэги:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы