Пяскоў: у Крамлі не ведалі, што Лукашэнка перахварэў на каронавірус

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкМасква падчас рэжыму самаізаляцыі жыхароў
Масква падчас рэжыму самаізаляцыі жыхароў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пяскоў адзначыў, што стан здароўя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна не выклікае ніякіх асцярог.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Крэмль не меў інфармацыі пра тое, што беларускі прэзідэнт перахварэў на каронавірус, заявіў напярэдадні прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"Нам пра гэта не было вядома", - сказаў ён, адказваючы на пытанне журналістаў.

Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што стан здароўя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна не выклікае ніякіх асцярог. "У нашага прэзідэнта са здароўем усё нармальна", - дадаў ён, удакладніўшы Пуцін працаваць у звычайным рэжыме.

Як раней паведамляў Sputnik, Лукашэнка ў аўторак распавёў, што бессімптомна перахварэў на каронавірус. Пры гэтым ён не ўдакладніў, калі менавіта яму быў пастаўлены адпаведны дыягназ.

Нагадаем, што прэзідэнты Беларусі і Расіі апошнім часам сустракаліся два разы: 24 чэрвеня ў Маскве на Парадзе Перамогі, а таксама 30 чэрвеня - у час адкрыцця мемарыяла ў Ржэве.

Стужка навiн
0