Пасольства РФ атрымала дазвол на доступ да затрыманых расіян

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасольства РФ у Беларусі
Пасольства РФ у Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні стала вядома, што спецназ беларускага КДБ затрымаў 33 расійскіх грамадзяніна у санаторыі паблізу сталіцы, у сувязі з тым, што яны нібыта з'яўляюцца байцамі прыватнага ахоўнага прадпрыемства.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Наведванне консулам Расіі затрыманых пад Мінскам расіян афіцыйна ўзгоднена, пацвердзілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе расійскай дыпмісіі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Пуцін абмеркаваў з членамі Савета бяспекі затрыманне расіян у Беларусі

"Пасольства Расіі праінфармаванае галоўным консульскім упраўленнем МЗС Беларусі аб атрыманні афіцыйных дакументаў са Следчага камітэта Беларусі, у адпаведнасці з якімі ўзгоднена наведванне кіраўніком консульскага аддзела пасольства затрыманых расійскіх грамадзян", - адзначылі ў расійскім пасольстве.

Раней у ходзе адкрыцця інавацыйнага цэнтра "Амкадор" пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў заявіў карэспандэнту Sputnik, што размаўляў са старшынёй Следчага камітэта Беларусі Іванам Наскевічам.

"Ён падпісаў дазвол аб магчымасці консульскага доступу да затрыманых расіян", - сказаў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Пасля чаго выказаў меркаванне, што абодва бакі не павінны дазволіць, каб сітуацыя, якая склалася, аказала ўплыў на адносіны саюзнікаў. Таму што Расія і Беларусь павінны падтрымліваць унікальны характар двухбаковых адносін.
"І дапускаць пагрозы гэтым адносінам ніхто права не мае", - падсумаваў расійскі дыпламат.

За што затрымалі 33 расіян у Беларусі

Беларускія ўлады паведамілі 29 ліпеня аб затрыманні 33 расіян: 32 чалавекі былі затрыманыя ў санаторыі "Беларусачка" пад Мінскам, яшчэ адзін - на поўдні рэспублікі.

У дачыненні да расіян была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "падрыхтоўка тэракту", за што ім, па розных ацэнках, можа пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі. Пазней СК Беларусі паведаміў, што затрыманых падазраюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у рэспубліцы. Пры гэтым, паводле звестак спецслужбаў, раней была атрыманая інфармацыя аб прыбыцці ў краіну "больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі".

Масква заявіла, што расійскія грамадзяне не маюць дачынення да ўнутрыпалітычных працэсаў у рэспубліцы. У МЗС РФ адзначылі, што група затрыманых у Беларусі расіян накіроўвалася транзітам праз Мінск у Стамбул, маючы на руках усе неабходныя дакументы, уключаючы авіябілеты, а лагістыку забяспечвала беларуская кампанія. У Маскве заявілі, што ў распараджэнні беларускіх уладаў ёсць усе неабходныя дакументы для ўстанаўлення ісціны.

Пры гэтым МЗС Расіі падкрэсліў, што адыёзная трактоўка беларускім бокам затрымання расіян не вытрымлівае ніякай крытыкі, і заклікаў спыніць нагнятанне непатрэбных негатыўных эмоцый. У знешнепалітычным ведамстве РФ таксама запатрабавалі неадкладна забяспечыць доступ консульскіх супрацоўнікаў да затрыманых у Беларусі расіян.

Стужка навiн
0