Ярмошына сустрэлася з кіраўніком місіі назіральнікаў СНД

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік ЦВК Беларусі праінфармаваў прадстаўнікоў місіі пра асаблівасці бягучай выбарчай кампаніі.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына сустрэлася сёння з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД, выканаўчым сакратаром Садружнасці Сяргеем Лебедзевым, паведамілі ў ЦВК.

Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах-2020 - Sputnik Беларусь
Кіраўнікі МЗС Літвы і Польшчы абмеркавалі перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі

Місія назіральнікаў ад СНД будзе назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі.

У чацвер кіраўнік місіі, выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў сустрэўся з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіяй Ярмошынай.

"Прадстаўнікі місіі былі праінфармаваныя пра асаблівасці бягучай выбарчай кампаніі. У сваю чаргу Лебедзеў распавёў аб фарміраванні місіі назіральнікаў ад СНД і арганізацыі працы назірання", - паведамілі ў ЦВК.

Акрамя гэтага, бакі абмеркавалі праблемы падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі "з улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку выклікі і пагрозы дзяржаўнай бяспекі падчас выбараў".

Асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі - 9 жніўня, з аўторка ў рэспубліцы стартавала датэрміновае галасаванне. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0