12:28 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1710

На думку Цэнтрвыбаркама, волевыяўленне чалавека да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі ў сваіх метадычных рэкамендацыях разабраў сітуацыю, у якой выбаршчык хоча зрабіць фатаграфію на ўчастку.

Прэзідэнцкія выбары – 2020 у Беларусі: каляндар выбарчай кампаніі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Участковыя камісіі дзейнічаюць на выбарах у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК: у іх прыводзіцца тое, як павінны працаваць члены камісій, што павінна быць на участках, а таксама разбіраюцца магчымыя спрэчныя сітуацыі.

Адзін з разбораў магчымых сітуацый тычыцца фатаграфавання на ўчастку. Паводле легенды, мужчына прыходзіць галасаваць з сям'ёй і хоча зрабіць калектыўнае фота на фоне кабінкі на памяць.

"Выбарчае заканадаўства не рэгулюе дадзеныя пытанні. Разам з тым, улічваючы жаданне пакінуць памяць аб удзеле ў выбарах у выглядзе фатаграфіі захапленне шырокага кола грамадзян сэлф-фатаграфіяй, старшыні камісіі не варта забараняць зрабіць пару фатаграфій", - гаворыцца ў метадычных рэкамендацыях ЦВК.

Аднак у рэкамендацыях таксама паказана, што "выбаршчыку трэба ўстрымацца ад фатаграфавання свайго запоўненага бюлетэня, так як яго волевыяўленне да моманту падліку галасоў павінна заставацца таямніцай".
"Акрамя таго, нельга фатаграфаваць спісы выбаршчыкаў, іншых удзельнікаў выбарчага працэсу без іх згоды", - гаворыцца ў дакуменце.

Фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь грамадзян заклікаюць стваральнікі платформы "Голас", на якой ужо зарэгістравана больш за 700 тысяч чалавек. Прыхільнікі ініцыятывы паказваюць, што Выбарчым кодэксам фатаграфаванне бюлетэня не забаронена і, калі здымак не будзе апублікаваны да закрыцця участкаў, гэта не будзе лічыцца парушэннем і незаконнай агітацыяй.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы