06:54 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
910

Па словах кіраўніка Беларусі, у сітуацыі з затрыманымі расійскімі грамадзянамі будуць разбірацца дэталёва, цяпер Следчы камітэт разглядае ўсе факты, прадастаўленыя расійскім бокам.

МІНСК, 9 жні – Sputnik. Адносіны з Расіяй пасля выбараў будуць выбудоўвацца ў нармальным рэчышчы, пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне Sputnik пасля галасавання на выбарах.

"Будавацца адносіны будуць нармальна. Вы гэта, напэўна, з сухога паведамлення прэс-службаў заўважылі. Так, я папракнуў Расію, што яны перайшлі з брацкіх на партнёрскія адносіны", - прызнаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў ходзе апошняй тэлефоннай размовы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што з Беларуссю будуць будаваць братэрскія адносіны, а ў тым, што адбываецца ў дадзены момант, трэба дэталёва разабрацца. Кіраўнік Расіі паабяцаў даслаць інфармацыю з нагоды затрыманых пад Мінскам расіян.

"На наступны дзень я атрымаў ад прэзідэнта РФ ліст, па-мойму, на пяці старонках з выкладаннем усіх фактаў. І цяпер наш Следчы камітэт разглядае гэтыя факты", - распавёў Лукашэнка.

У будучыні Беларусь плануе развіваць адносіны з Расіяй, як і раней. "Што тычыцца перспектывы, калі хтосьці чакае, што ў нас абсалютна сапсаваліся адносіны з Расіяй - памыляецеся", - падкрэсліў Лукашэнка.

На мінулым тыдні беларускае дзяржагенцтва БелТА паведаміла са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, што пад Мінскам затрыманыя 32 члены замежнай прыватнай кампаніі "Вагнер", яшчэ адзін быў затрыманы на поўдні краіны. Усе яны, як сцвярджала агенцтва, расіяне.

Пазней пасольства РФ паведаміла, што афіцыйна атрымала ад МЗС Беларусі апавяшчэнне аб затрыманні расіян.

Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, 33 затрыманых расіяніна з'яўляюцца падазраванымі ў рамках крымінальнай справы аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў.

Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у чацвер заявіў, што"ў Расіі юрыдычна, дэ-юрэ, такога паняцця, як ПВК, няма". Ён адзначыў, што не валодае якімі-небудзь дадзенымі пра "нейкія ваенныя кампаніі".

У МЗС РФ заявілі, што "арышт расійскіх грамадзян, які быў здзейснены па надуманых падставах, не адпавядае духу брацкіх саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі і народамі".

Пры гэтым расійскі бок настойвае на аб'ектыўным расследаванні пры супрацоўніцтве са следчымі з Расіі, каб былі вывучаныя ўсе абставіны здарэння, а затрыманыя расійскія грамадзяне былі вызваленыя больш хуткім чынам.

У сваю чаргу, Прэзідэнт Беларусі даручыў запрасіць генеральных пракурораў Расіі і Украіны для разгляду ў сітуацыі з затрыманымі расіянамі.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы