11:23 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2720

Дзмітрый Мезенцаў у аўторак наведаў беларускі МЗС, паводле яго слоў, гэта была планавая сустрэча, вострых пытанняў на ёй не падымалася.

МІНСК, 18 жні - Sputnik. Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што не плануе сустракацца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

акую заяву ён зрабіў пасля наведвання беларускага МЗС у аўторак. Па словах кіраўніка дыпмісіі, гэта была планавая сустрэча, ніякіх вострых пытанняў у ходзе яе не абмяркоўвалася. Адзначым, што Мезенцаў прабыў у будынку МЗС не больш за гадзіну.

Падчас размовы з прэсай Дзмітрый Мезенцаў зрабіў шэраг заяваў.

Аб наведванні пасламі ЕС месца гібелі пацярпелага

"Кожны пасол вызначае для сябе той манеўр, які павінен дапамагаць сістэме двухбаковых адносін. Калі любы крок - асабліва публічны - перашкаджае сістэме адносін з той краінай, дзе ты сёння служыш, трэба задумацца пра тое, чаму былі робяцца такія крокі", - выказаўся кіраўнік расійскай дыпмісіі. Ён адзначыў, што падобныя крокі "не дапамагаюць сёння стабілізацыі сітуацыі ў рэспубліцы".

Нагадаем, вечарам 10 жніўня падчас масавых акцый пратэсту ў Мінску загінуў мужчына. На месцы яго гібелі ўзнік стыхійны мэмарыял: гараджане неслі туды кветкі. Дэлегацыя замежных паслоў у чацвер, 13 жніўня, ўсклала да яго кветкі.

Пра ўплыў абстаноўкі ў Беларусі на Расію

Становішча ў Беларусі наўпрост уплывае і на суседнюю Расію, заявіў Дзмітрый Мезенцаў.

"Чым спакайней ў Беларусі, тым спакайней расіянам", - сказаў ён.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся па ўсёй рэспубліцы 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка - паводле звестак ЦВК, ён набраў 80,1% галасоў. Апазіцыя лічыць, што на выбарах перамагла Святлана Ціханоўская.

У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі, у дачыненні да пратэстуючых ўжывалі слезатачывы газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Затым праваахоўныя органы спынілі разганяць мітынгі і ўжываць сілавыя метады. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні больш за 6,7 тысячы чалавек былі затрыманыя. Як паведамляла МУС рэспублікі, у ходзе беспарадкаў пацярпелі сотні чалавек, сярод іх звыш 120 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, двое пратэстуючых загінулі.

Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў

Галоўныя тэмы