09:37 01 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.07
  • 100 RUB3.33
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
1710

Кіраўнік літоўскага ўрада запэўніў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ў тым, што Літва падтрымлівае патрабаванне апазіцыі і пратэстуючых аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс сустрэўся з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай, якая цяпер знаходзіцца ў Вільні, пра гэта паведаміў ён сам на сваёй старонцы ў Facebook.

Скверняліс і Ціханоўская абмеркавалі цяжкасці, з якімі яна сутыкнулася падчас беларускай выбарчай кампаніі, а таксама праблемы яе асабістай бяспекі і бяспекі яе сям'і.

"Наша краіна заўсёды падтрымлівала людзей Беларусі, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі. Мы бачым абуджэнне нацыі, мы ўсе разам іх падтрымліваем. Шлях да свабоднага грамадства будзе нялёгкім і запатрабуе вялікай вытрымкі. Упэўнены, яе беларусам хопіць", - заявіў літоўскі прэм'ер.

Акрамя таго, кіраўнік літоўскага ўрада запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы памкненняў беларусаў да правядзення новых выбараў прэзідэнта. "Урад Літвы разам з партнёрамі ў Польшчы, Латвіі і Эстоніі рабіў і робіць усё, каб імкненне да правядзення свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ажыццявілася і каб яе дзеці маглі як мага хутчэй абняць свайго бацьку на волі", - падкрэсліў Скверняліс.

Нагадаем, Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь ноччу 10 жніўня. З таго моманту экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі знаходзіцца ў Вільні, за гэты час яна паспела запісаць некалькі відэа-зваротаў да беларусаў.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
Тэги:
Святлана Ціханоўская, Літва

Галоўныя тэмы