11:34 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
9 0 0

Спікеры лічаць непрымальнымі некаторыя палітычныя заявы і высновы, шэраг якіх, на іх думку, мяжуе з умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка накіравалі звароты ў адрас кіраўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў Еўрасаюза, пра гэта паведамляецца на сайце верхняй палаты парламента.

У пасланні адзначаецца, што па выніках праведзеных 9 жніўня ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў кіраўніком дзяржавы абраны Аляксандр Лукашэнка. Падкрэсліваецца таксама, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Беларусі, пры гэтым большасць грамадзян падтрымала "дзейны курс на будаўніцтва моцнай незалежнай дзяржавы".

Спікеры палат беларускага парламента лічаць непрымальным тое, як хутка некаторыя еўраатлантычныя чыноўнікі зрабілі найважнейшыя для Беларусі палітычныя заявы і высновы. На іх думку, асобныя з іх нават мяжуюць з умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі.

"Неабходна аб'ектыўна і без эмоцый разабрацца ў тым, што адбываецца сёння ў Беларусі", - удакладнілі складальнікі звароту і дадалі, што ўмяшанне недапушчальна і ў цэлым супярэчыць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Калег з парламентаў ЕС Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка заклікалі паспрыяць у фарміраванні аб'ектыўнай і адказнай пазіцыю наконт сітуацыі ў рэспубліцы.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
ЕС, Беларусь, Уладзімір Андрэйчанка, Наталля Качанава

Галоўныя тэмы