03:29 22 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
6210

Кіраўнік расійскага МЗС таксама выказаў цвёрдую падтрымку ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Тэму поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі, рэакцыю Захаду, а таксама зняцце абмежаванняў на мяжы абмеркавалі кіраўнікі беларускага і расійскага МЗС, паведамілі ў прэс-службе МЗС РБ.

21 жніўня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

"Падчас размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падрабязна абмяняліся думкамі аб развіцці поствыбарнай сітуацыі ўнутры Беларусі, а таксама пра рэакцыю заходніх партнёраў і ўзаемадзеянне ў рамках АБСЕ", - паведамілі Sputnik у МЗС.

Таксама былі абмеркаваныя пытанні перспектывы аднаўлення бесперашкоднага перасячэння сумеснай мяжы, закрытай некаторы час таму ў сувязі з каронавірусам.

У гутарцы з Макеем Лаўроў "рашуча асудзіў спробы знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы і выказаў цвёрдую падтрымку ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь", сказалі ў МЗС.

Тэги:
Сяргей Лаўроў, Уладзімір Макей

Галоўныя тэмы