МЗС Украіны адказала на просьбу Мінска не даваць "заезджаныя парады"

© Sputnik / Мирослав Ротарь / Перайсці ў медыябанкБудынак Міністэрства замежных спраў Украіны ў Кіеве, архіўнае фота
Будынак Міністэрства замежных спраў Украіны ў Кіеве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да гэтага беларускае знешнепалітычнае ведамства пракаментавала заявы Зяленскага датычна сітуацыі ў Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.

МІНСК, 24 жні - Sputnik. МЗС Украіны адрэагаваў на просьбу беларускіх калег не даваць "заезджаныя з усіх бакоў парады" і парэкамендаваў усё ж каштоўнымі парадамі не грэбаваць, адпаведная заява з'явілася на афіцыйным сайце ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства.

"Для нас Беларусь - суседняя дзяржава, з якой мы заўсёды імкнуліся і імкнемся да сяброўскіх адносін. Разумеем эмацыйную перагружанасць калег з беларускага МЗС, але раім не адкідваць каштоўных сяброўскіх саветаў", - гаворыцца ў паведамленні МЗС Украіны.

У міністэрстве адзначылі, што вопыт украінскай рэвалюцыі паказвае, што не слухаць парады іншых краін, "а замест гэтага пракладваць сабе шлях наперад дубінкамі - гэта шлях у нікуды".

Акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня - Марш салідарнасці - Sputnik Беларусь
Масава і мірна: маршы салідарнасці прайшлі ў гарадах Беларусі ў нядзелю

"Мы шчыра жадаем Беларусі годна прайсці ўсе выпрабаванні, умацаваць сваю незалежнасць і дэмакратыю", - падкрэслілі ва ўкраінскім МЗС.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews заявіў, што прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку неабходна правесці новыя выбары, каб стабілізаваць сітуацыю ў рэспубліцы і рассеяць сумневы народа ў выніках мінулых выбараў.

У мінулую нядзелю на заяву Зяленскага адрэагаваў МЗС Беларусі. У міністэрстве адзначылі, што Украіна - братэрская для Беларусі краіна, ад якой у няпросты для беларусаў момант хацелася б адчуць падтрымку ці хаця б разуменне, а "не слухаць ўжо заезджаныя з усіх бакоў парады". Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз падкрэсліў, што цяпер у такіх саветах у Беларусі "дакладна няма патрэбы".

Стужка навiн
0