Адзінаццаць беларусаў ужо папрасілі прыстанішча ў Літве

© Photo : VSATЗнак на мяжы з Літвой
Знак на мяжы з Літвой - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі суседняя рэспубліка адкрыла межы для беларусаў, якія прыбываюць па гуманітарных меркаваннях, нягледзячы на існуючую пагрозу распаўсюджвання каронавіруса.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Адзінаццаць беларускіх грамадзян за апошнія дні папрасілі Літву даць ім прыстанішча, пра гэта паведаміла кіраўнік літоўскага Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ ў эфіры радыёстанцыі LRT radijas.

Пасажыры ў масках, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Літва часткова адмяніла рэжым самаізаляцыі для тых, хто прыязджае з Беларусі

"У цяперашні час, пасля тых падзей, пасля выбараў, прыстанішча ў Літве папрасілі адзінаццаць грамадзян Беларусі", - агучыла яна.

Пры гэтым дзесяць беларусаў звярнуліся з просьбай аб прадастаўленні прыстанішча, ужо будучы на мяжы, а адзін - знаходзячыся непасрэдна ў Літве. Па словах Гудзінскайтэ, з улікам падзей, якія адбываюцца ў Беларусі зараз, колькасць хадайніцтваў невялікая. Яна адзначыла, што ўсе, хто звярнуўся, маюць аднолькавы матыў: яны баяцца расправы на радзіме.

"Калі рэпрэсіі не спыняцца, то прашэнняў аб прыстанішчы можа быць яшчэ больш", - падзялілася меркаваннем кіраўнік Дэпартамента міграцыі Літвы.

Прашэнні аб прадастаўленні прыстанішчау ад замежных грамадзян Літва разглядае ад некалькіх тыдняў да шасці месяцаў. Пра тое, ці прынятае ўжо нейкае рашэнне па прашэнні тых, хто звярнуўся, пакуль не паведамляецца.

Таксама ў апошнія дні ў Літву прыбылі яшчэ 20 беларускіх грамадзян, якія скарысталіся гуманітарным выключэннем.

Нагадаем, праз некалькі дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону акцый пратэсту дзеючымі ўладамі ўрад Літвы вырашыў зрабіць для беларусаў выключэнне і пачаць пускаць іх у краіну, нягледзячы на пагрозу распаўсюджвання каронавіруса. Літва заявіла, што прыме ўсіх, хто шукае прыстанішча ад "палітычнага ціску", а таксама тых, хто мае патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.

Па словах міністра ўнутраных спраў Рыты Тамашуніене, у Літве ўважліва сочаць за сітуацыяй у Беларусі і "падрыхтавалі план мерапрыемстваў на выпадак павелічэння колькасці грамадзян Беларусі, якiя хадайнiчаюць аб прадастаўленні прыстанішча ў Літве".

Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа, у сваю чаргу, звяртаўся да ўладаў Беларусі з заклікам прыняць тэрміновыя крокі для вырашэння канфлікту ў рэспубліцы і "тэрмінова дээскалаваць сітуацыю і спыніць прымяненне сілы супраць народа".

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Пазней у Мінску і шэрагу рэгіёнаў некалькі дзён працягваліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў.

За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек. Па апошніх дадзеных, ахвярамі сталі тры чалавекі.

Стужка навiн
0