20:58 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі гатовая да "дыялогу з усімі", але просіць паважаць беларускі суверэнітэт.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца ў Літве, дала інтэрв'ю французскай газеце Monde, у якім пацвердзіла гатоўнасць да дыялогу з расійскім бокам, але не ўдакладніла яго магчымую дату.

"Час пакуль не прыйшоў, але мы адкрытыя для дыялогу з усімі. Было б вельмі добра, калі б Расія падтрымала нашу барацьбу за правы, але я папрашу яе, як і ўсіх, з кім я сустракаюся, паважаць наш суверэнітэт", - сказала Ціханоўская.

Раней член прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі Павел Латушка казаў пра гатоўнасць да дыялогу з Масквой "на любым узроўні".

Таксама напярэдадні прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што казаць пра стаўленне беларускай апазіцыі да Расіі пакуль складана, паколькі гэтая пазіцыя змяняецца. Акрамя таго, Беларусь павінна сама вызначыцца, ці патрэбна ёй дапамога іншых краін у вырашэнні сітуацыі, РФ гатовая дапамагчы, але ўмешвацца не будзе, дадаў Пяскоў.

У сваю чаргу, у МЗС Расіі перасцераглі ЗША і Еўрасаюз ад любых формаў умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава адзначыла, што Літва ўмешваецца ў справы Беларусі, дапамагаючы Ціханоўскай.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, на якіх паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу, набраўшы больш за 80% галасоў. Да 13 жніўня пратэсты ў жорсткай форме душыліся праваахоўнымі органамі з ужываннем спецтэхнікі і спецсродкаў, аднак пазней набылі мірны характар. Пасля выбараў Ціханоўская выехала ў Літву. У панядзелак яна сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара ЗША Стывенам Біганам і заявіла пра гатоўнасць вырашыць крызіс у Беларусі праз дыялог аб мірнай перадачы ўлады. У аўторак яна выступіла на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі.

Тэги:
Расія, Беларусь, Апазіцыя, Святлана Ціханоўская

Галоўныя тэмы