11:36 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
2310

Канцылярыя прэм'ера паведамляе, што сёння ў Польшчу прыбылі першыя тры пацярпелых, якія трапяць у адзін з варшаўскіх шпіталяў.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Польшча не прызнае вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык заявіў у эфіры польскага тэлебачання ў чацвер.

"Мы, як і ЕС, прызнаем, што вынікі выбараў (прэзідэнта Беларусі) выклікалі столькі сумненняў, што нельга прызнаць іх", - сказаў Дворчык.
Ён паведаміў таксама, што "сёння ў Польшчу прыбылі першыя тры пацярпелыя (падчас пратэстаў) чалавекі, якія трапяць у адзін з варшаўскіх шпіталяў".

Напярэдадні польскі прэм'ер Матэуш Маравецкі паведаміў журналістам, што Польшча прыняла некалькі дзясяткаў грамадзян Беларусі без неабходных дакументаў з моманту пачатку пратэстаў у краіне.

Раней ён выказаў меркаванне пра тое, што ад развіцця сітуацыі ў Беларусі залежыць будучыня ўсёй Цэнтральнай Еўропы.

Нагадаем, у сувязі з падзеямі ў Беларусі Польшча заявіла аб так званым "плане салідарнасці". У прыватнасці, было прапанавана адкрыць межы для грамадзян Беларусі і спрасціць для іх працэс ўезду: упускаць у краіну без віз па гуманітарных меркаваннях.

У канцылярыі прэзідэнта краіны заяўлялі таксама пра тое, што Польшча не плануе прэтэндаваць на беларускія тэрыторыі і парушаць яе тэрытарыяльную цэласнасць, краіна выступае за вяршэнства міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі, а падмуркам гэтага права з'яўляецца ўмова суверэннасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краін.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Выбары, Беларусь, Польшча

Галоўныя тэмы