МЗС Польшчы: ніякіх дыскусій аб пагранічных зрухах не вядзецца

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкБудынак МЗС у Варшаве
Будынак МЗС у Варшаве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ведамстве выказалі "здзіўленне, расчараванне і занепакоенасць з нагоды заяў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і яго бліжэйшага атачэння".

МІНСК, 28 жні - Sputnik. У Польшчы не вядуць ніякіх дыскусій аб пагранічных або геапалітычных зрухах, пра гэта заявілі ў МЗС краіны паслу Беларусі Уладзіміру Чушаву.

Сцягі Польшчы - Sputnik Беларусь
Польшча не прызнае вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі

Беларускага пасла выклікалі ў польскае МЗС напярэдадні з-за заяваў беларускіх уладаў аб жаданні Варшавы далучыць Гродзенскую вобласць - "у сувязі з неаднаразовымі неабгрунтаванымі абвінавачваннямі". У той жа дзень у МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага, яму быў заяўлены "рашучы пратэст у сувязі з відавочнымі спробамі польскага боку прама ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь".

Як паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач па выніках гутаркі з беларускім паслом Уладзімірам Чушавым, польскі бок выказаў такім чынам сваё "здзіўленне, расчараванне і занепакоенасць з нагоды заяў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і яго бліжэйшага атачэння".
Пшыдач запэўніў, што ў Польшчы не вядуць ніякіх дыскусій аб пагранічных або геапалітычных зрухах.

"На наш погляд, гэта спроба запалохаць беларускае грамадства нейкім уяўным вонкавым ворагам", - цытуе намесніка міністра polskieradio.pl.

Марцін Пшыдач дадаў таксама, што Польшча неаднаразова падкрэслівала прызнанне суверэнітэту, незалежнасці і недатыкальнасці межаў Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы ў гутарцы з беларускім дыпламатам таксама выказаў абурэнне ў сувязі з затрымкай на польска-беларускай мяжы гуманітарнай дапамогі, якую перадаў прафсаюз "Салідарнасць".

З чаго ўсё пачалося

У ходзе нарады ў чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што Польшча мае план далучыць Гродзенскую вобласць.

"Вы бачыце гэтыя заявы пра тое, што калі Беларусь распадзецца, то Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы. Яны пра гэта ўжо ў адкрытую кажуць, спяць і бачаць. Нічога ў іх у гэтым плане не атрымаецца, гэта я ведаю дакладна", - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у канцылярыі прэзідэнта Польшчы заяўлялі, што краіна не прэтэндуе на беларускія тэрыторыі і не мае намеру парушаць яе тэрытарыяльную цэласнасць: Польшча выступае за вяршэнства міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі, а "падмуркам гэтага права з'яўляецца ўмова суверэннасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краін".

Стужка навiн
0