21:19 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
1610

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта заявіў, што Масква як не ўмешвалася ў справы Беларусі, так і не ўмешваецца.

МІНСК, 28 жні - Sputnik. У Крамлі зыходзяць з таго, што Мінск не сутыкнецца з крайняй сітуацыяй, пры якой можа спатрэбіцца рэзерв праваахоўнікаў, пра які казаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Кіраўнік расійскай дзяржавы раней заявіў, што сфармаваў рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасці. Разам з тым, ён падкрэсліў, што дадзеная сіла не будзе выкарыстоўвацца да тых часоў, пакуль экстрэмісцкія элементы ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой.

Пяскоў не стаў раскрываць склад сілавога рэзерву, пра які казаў Пуцін. Ён толькі адзначыў, што той "складаецца з тых частак, якія ў выпадку крайняй неабходнасці могуць перашкодзіць экстрэмісцкім дзеянням, уласна, дзеля выканання тых абавязкаў, якія прапісаны для Расіі ў двух дагаворах: Дагавор аб калектыўнай бяспецы і Дагавор аб Саюзнай дзяржаве".

Датычна ўзбраення прэс-сакратар прэзідэнта РФ заявіў: "Я нічога не магу сказаць пра ўзбраенне. Дастаткова разумнаея колькасць".

"Але вы ведаеце, тут вельмі важна ўсё ж разумець, і прэзідэнт гэта падкрэсліў, што гэта менавіта рэзерв. Гэта рэзерв, і, уласна, няма ніякай неабходнасці неяк яго задзейнічаць, неяк яго выкарыстоўваць, і менавіта прэзідэнт Пуцін зыходзіць з таго, што ніяк не будзе выкарыстоўваць. І мы зыходзім з таго, што да вось такой крайняй сітуацыі, якую апісаў прэзідэнт, з такой сітуацыяй Беларусь не сутыкнецца", - адзначыў прэс-сакратар Пуціна.

Адказваючы на пытанне, ці адаб'ецца гатоўнасць Пуціна адправіць сілавікоў для дапамогі беларускім калегам на адносінах паміж народамі дзвюх краін, Пяскоў адказаў: "Ніякім чынам".

"Расія як не ўмешвалася, так і не ўмешваецца ў беларускія справы", - удакладніў ён.

Аб дзеяннях беларускіх сілавікоў

Развагі пра гатоўнасць Расіі дапамагаць насельніцтву ў выпадку, калі будзе ўсплёск гвалту з боку беларускіх сілавікоў, Пяскоў назваў "гіпатэтычнымі". "Мы з вамі, мы бачым, што сілавікі дзейнічаюць вельмі карэктна, вельмі асцярожна і вельмі акуратна выконваюць свае функцыі... І таму менавіта гэта рэзерв. Гэта ніякія не злучэнні, нічога, гэта рэзерв", - дадаў прэс-сакратар прэзідэнта.

Экстрэмісцкія дзеянні могуць прадстаўляць пагрозу ў першую чаргу і для народа Беларусі, адзначыў Пяскоў. Ён дадаў, што гаворка ідзе пра экстрэмісцкія дзеянні "з боку каго б там ні было".

"Разумееце, міліцыя Беларусі яна ж не займаецца экстрэмісцкімі дзеяннямі", - дадаў Пяскоў.

Ён дадаў, што дзеянні беларускіх сілавікоў супраць удзельнікаў акцый - гэта тэма для разгляду ўнутры краіны. "Калі падобныя выпадкі неабгрунтаванага прымянення сілы мелі месца, то, напэўна, гэта пытанне для разбору ўнутры Беларусі, унутры беларускіх сілавікоў і праваахоўнікаў, гэта не можа быць пытаннем РФ", - сказаў Пяскоў.

Ён падкрэсліў, што на гэтую тэму "трэба размаўляць вельмі акуратна", таму што "вельмі важна збожжа ад пустазелля адрозніваць".

"Былі асобныя выпадкі, (парушэнняў з боку сілавікоў у Беларусі - Sputnik) яны фіксаваліся", - дадаў Пяскоў.

Аб рэфінансаванні доўгу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні заявіў, што абмеркаваў пытанне рэфінансавання беларускай пазыкі ў памеры аднаго мільярда долараў з расійскім калегам. Каментуючы словы беларускага лідара, Пяскоў заявіў, што бакі працягваюць кантакты па гэтым пытанні.

"Я пакіну гэтае пытанне нашым фінансавым уладам - менавіта яны ажыццяўляюць кантакты са сваімі беларускімі калегамі... Кантакты працягваюцца", - паведаміў Пяскоў.

Ён таксама адзначыў, што падзеі ў суседняй краіне не спрыяюць эканамічнаму развіццю і стабільнасці ў самой Расіі.

"Хутчэй, наадварот. І ўлічваючы, што мы разам з'яўляемся ўдзельнікамі інтэграцыйных аб'яднанняў - ЕўрАзЭс, улічваючы нашу Саюзную дзяржаву, вядома, гэта пытанне для тэмы, якая выклікае нашу занепакоенасць", - дадаў Пяскоў.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
Тэги:
акцыі пратэстаў, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы