06:57 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Дадзеным пытаннем зоймецца адмысловая рабочая група, якой трэба будзе правесці комплексны аналіз заканадаўства па адпаведнай тэматыцы.

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў па пашырэнні паўнамоцтваў урада і мясцовых органаў улады створана ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

Спецыяльную рабочую групу па даручэнні прэм'ера Рамана Галоўчанка узначаліў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. На працягу кароткага прамежку часу - да 20 верасня бягучага года - ёй трэба будзе правесці аналіз заканадаўства.

У гэтых мэтах будуць вывучаны прававыя нормы па такіх напрамках:

  • адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўпарадкаванне, зацвярджэнне генеральных планаў, архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці
  • найменне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, устанаўленне мясцовай геральдыкі
  • узгадненне кадравых прызначэнняў, устанаўленне колькасці і структуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў
  • адабранне і прадастаўленне зямельных участкаў, праца з дзяржаўнай маёмасцю
  • іншыя пытанні, якія прадугледжваюць уключэнне ў іх рашэнне кіраўніка дзяржавы

"Таксама міжведамаснай працоўнай групе неабходна выпрацаваць на аснове праведзенага аналізу сістэмныя прапановы па пашырэнні паўнамоцтваў урада і мясцовых органаў улады ў самастойным прыняцці рашэнняў і ўнесці іх у Савет міністраў", - удакладнілі ў прэс-службе.

Галоўныя тэмы