19:45 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

На думку экс-кандыдата ў прэзідэнты, зараз ні ўлада, ні апазіцыя не паважаюць законы рэспублікі.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Былы кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Ганна Канапацкая рэгіструе грамадскае аб'яднанне і плануе стварыць уласную палітычную партыю, заявіла яна карэспандэнту Sputnik.

Канапацкая разам з юрыстамі сваёй ініцыятыўнай групы ўжо падрыхтавала і накіравала ў Мінюст адпаведныя дакументы. Называцца грамадскае аб'яднанне будзе "Права будучыні". Яго дзейнасць, па словах палітыка, у першую чаргу будзе накіравана на прававую асвету насельніцтва і аказанне дапамогі ў напісанні законапраектаў. Яна ўдакладніла, што вопыт у заканатворчасці ў яе ёсць, як у юрыста і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

"У Беларусі, у маёй краіне, цяпер склалася сітуацыя, калі і ўлада, і апазіцыя выйшлі за рамкі прававога поля. Ніхто не паважае ні Канстытуцыю, ні законы рэспублікі. Цяпер самы час, каб вярнуць усё ў рэчышча закона", - патлумачыла яна важнасць стварэння падобнага аб'яднання.

Зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам павінныя цягам месяца.

Акрамя таго, у бліжэйшы час палітык плануе аб'явіць аб заснаванні аргкамітэту па стварэнні ў краіне Нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Пра намер заснаваць падобную палітычную структуру яна казала яшчэ ў канцы ліпеня падчас свайго выступу па беларускім тэлебачанні.

Па словах Канапацкай, цяпер ідзе працэс узгаднення кандыдатур, якія ўвойдуць у аргкамітэт.

"Жадаючыя ёсць, але ў святле апошніх падзей я б не хацела агучваць іх імёны", - удакладніла экс-кандыдат.

Нагадаем, у канцы жніўня член Каардынацыйнага савета Марыя Калеснікава заявіла, што штаб экс-банкіра Віктара Бабарыкі пачаў працу над стварэннем уласнай палітычнай партыі "Разам". У цяперашні час Калеснікава затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА.

Галоўныя тэмы