Алексіевіч заклікала ААН накіраваць у Беларусь маніторынгавую місію

© APСвятлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дадзены момант нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч з'яўляецца адзіным членам прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі, які знаходзіцца ў Беларусі і на свабодзе.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Нобелеўскі лаўрэат і сябра прэзідыума Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі Святлана Алексіевіч звярнулася ў ААН з заклікам накіраваць у краіну маніторынгавую місію, пра гэта гаворыцца ў артыкуле газеты Le Monde.

Святлана Алексіевіч прыехала даваць паказанні ў Следчы камітэт - Sputnik Беларусь
Алексіевіч выступіла з заявай: зноў нехта невядомы званіць у дзверы

Гаворка пра зварот у ААН ідзе ў артыкуле Святланы Алексіевіч, які яна напісала ў суаўтарстве з кіраўніком Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом і генеральным сакратаром міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" (RSF) Крыстафам Делуар.

"Мы заклікаем Генеральную Асамблею ААН адправіць маніторынгавую місію, каб засведчыць рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў", - гаворыцца ў матэрыяле.

Акрамя таго, Алексіевіч і яе сааўтары звярнуліся да АБСЕ з просьбай зрабіць свабоду друку адной з прыярытэтных тэм у рамках прапановы аб пасярэдніцтве ў урэгуляванні крызісу ў Беларусі.

Нагадаем, што ў дадзены момант Святлана Алексіевіч з'яўляецца адзіным дзеючым членам прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі, які знаходзіцца ў Беларусі і на свабодзе. Астатнія альбо пакінулі краіну, альбо знаходзяцца пад следствам.

Масавыя пратэстныя акцыі апазіцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта. Па дадзеных ЦВК, на іх у шосты раз перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў 80,1% галасоў. Апазіцыя лічыць, што большасць беларусаў прагаласавала за Святлану Ціханоўскую, а афіцыйныя вынікі былі сфальсіфікаваныя.

У першыя дні пратэстныя акцыі жорстка падаўляліся сілавікамі. У дачыненні да пратэстуючых, нязгодных з вынікамі выбараў, ужывалі слезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.

Стужка навiн
0