МУС: распачаты сотні крымінальных спраў па фактах абразаў і пагрозаў

© Photo : ГУНиПТЛ КМ МВД Республики БеларусьНачальнік крумінальнай міліцый Генадзь Казакевіч
Начальнік крумінальнай міліцый Генадзь Казакевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паклёп і абразы ў дачыненні да міліцыянераў і чыноўнікаў у МУС называюць часткай плана па дэстабілізацыі становішча ў Беларусі.

МІНСК, 16 вер - Sputnik. Сотні крымінальных спраў распачатыя па фактах пагроз, абраз у дачыненні да праваахоўнікаў, дэпутатаў і суддзяў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.

Акцыя пратэсту ў Мінску 13 верасня - Sputnik Беларусь
МУС Беларусі адчыталася аб затрыманых падчас нядзельных акцый

"Паклёп, абразы і пагрозы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, членаў выбаркамаў і суддзяў сталі часткай плана па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі", - сказаў ён.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Андрэй Паршын адзначыў, што ўсё пачалося задоўга да выбараў з працы "так званых блогераў". Паводле яго слоў, ёсць "успышкі актыўнасці" дэструктыўных элементаў, якія выступаюць з пагрозамі і паклёпам ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі.

З 9 жніўня ў адкрытым доступе з'явілася інфармацыя аб 300 супрацоўніках міліцыі, больш за 250 міліцыянераў і членаў іх сем'яў падвергнуліся паклёпам і пагрозам, сказаў Паршын. Ён таксама дадаў, што "ніякай катастрофы" са звальненнямі няма, ніхто масава не кідае пасведчанні на стол кіраўніцтву.

Раней у СК паведамлялі аб узбуджэнні па меншай меры 50 крымінальных спраў у сувязі з пагрозамі чыноўнікам і праваахоўнікам. Міліцыя затрымлівае і праводзіць праверку ў тым ліку ў дачыненні да тых, хто піша абразы ў месенджарах і сацыяльных сетках.

Масавыя пратэстныя акцыі апазіцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх па дадзеных ЦВК перамог Лукашэнка (і набраў 80,1% галасоў). Апазіцыя лічыць, што на выбарах перамагла Святлана Ціханоўская (па дадзеных ЦВК у яе крыху больш за 10% галасоў). У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі, у дачыненні да пратэстуючых, якія не згодны з вынікамі, ўжывалі сьлезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Пачынаючы з 12 жніўня пратэсты праходзяць мірна, у міліцыі кажуць пра "кропкавыя затрыманні" самых актыўных удзельнікаў.

Стужка навiн
0