09:53 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Прадстаўнічы орган Еўрапейскага саюза прыняў у чацвер рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі з патрабаваннем увесці санкцыі ў дачыненні да дзеючай улады і сілавікоў.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Рэзалюцыя Еўрапарламента з'яўляецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі, сказаў старшыня Дзяржаўнай Думы Расіі Вячаслаў Валодзін.

Раней у чацвер Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі з патрабаваннем увесці санкцыі ў дачыненні да дзейнага кіраўніцтва рэспублікі і сілавікоў.

У дакуменце гаворыцца пра асуджэнне беларускіх уладаў і падтрымку апазіцыі. За зацвярджэнне рэзалюцыі прагаласавалі 574 еўрапейскіх парламентарыя, супраць выступілі 37. Яшчэ 82 прадстаўнікі Еўрапарламента устрымаліся.

"Заява Еўрапарламента з'яўляецца грубым умяшаннем у справы Беларусі", - прыводзіць словы спікера прэс-служба ніжняй палаты расійскага парламента.

На яго думку, прынятае рашэнне "не толькі грубае ўмяшальніцтва ў справы суверэннай дзяржавы, але і спроба падмяніць сабой народ Беларусі".
Валодзін лічыць, што органы ўлады, якія дзейнічаюць у рэспубліцы, былі абраныя дэмакратычным шляхам. Так у лістападзе 2019 года прайшлі выбары ў парламент, за якімі сачылі міжнародныя назіральнікі і пацвердзілі іх легітымнасць.

"Спроба ўзяць і падмяніць органы ўлады ставіць пад пытанне дзейнасць самога Еўрапарламента. Калі супаставіць гэтую рэзалюцыю з іншымі нядаўнімі дзеяннямі заходніх дзяржаў, стануць зразумелыя абвінавачванні ў адрас Расіі", - звярнуў увагу ён.

У чацвер вечарам сваё расчараванне ў сувязі з прыняццем гэтай рэзалюцыі Еўрапарламентам выказаў і МЗС Беларусі, дзе звярнулі ўвагу, што гэты дакумент "носіць відавочна агрэсіўны характар і не ўтрымлівае ні аднаго канструктыўнага альбо ўзважанага тэзіса".

Чытайце таксама:

Тэги:
Вячаслаў Валодзін

Галоўныя тэмы