09:22 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ён назваў чалавекам з "жалезабетоннай хваткай" і дасведчаным кіраўніком.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Член Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі і лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі заклікаў падтрымліваць сяброўскія адносіны з Расіяй.

Паводле яго слоў, беларусы асцерагаюцца далучэння да Расіі, бо лічаць, што Беларусь павінна быць суверэннай дзяржавай, але з Масквой неабходна падтрымліваць сяброўскія адносіны.

"Ёсць у людзей такія настроі - нейкія апасенні, што Расія можа ўварвацца на тэрыторыю Беларусі. І я таксама лічу, што далучэнне да Расіі - гэта было б дрэнна, мы павінны быць суверэннай дзяржавай. (...) Мы ўсе разумеем, што ў нас 75 -80% эканамічных сувязяў менавіта з Расіяй. Спроба гэта абрэзаць - усё роўна, што нажом папілаваць сабе нагу. Застацца інвалідам проста", - распавёў Дылеўскі у інтэрв'ю РІА "Новости".

Чалавек з жалезабетоннай хваткай

Член КС распавёў і пра сваё стаўленне да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён назваў яго вельмі моцным чалавекам і сказаў, што паважае яго як палітыка.

"Мая асабістая думка: Пуцін - вельмі моцны лідар. (...) На мой погляд, ён усё ж вельмі дасведчаны кіраўнік, сапраўды моцны палітык. Трымаць увесь свет у цуглях, мець велізарную вагу ў сусветнай палітыцы, эканоміцы, кіруючы такой велізарнай краінай - значыць, гэта чалавек з жалезабетоннай хваткай", - сказаў Дылеўскі.

Цяжкія ўмовы ў СІЗА

Дылеўскі правёў пад арыштам 25 сутак па артыкуле аб парушэнні ўсталяванага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Член Каардынацыйнага савета быў выпушчаны з СІЗА 18 верасня. Ён назваў умовы ўтрымання ў ізалятары цяжкімі, але адзначыў, што гвалт да яго не ўжываўся.

"Гвалту ніякага не было. У той жа час умовы там былі цяжкія: знаходзіцца там непрыемна. Здавалася, што ў камеры да мяне жылі гадамі бамжы - пах вельмі моцны. Ежу там ужываць проста немагчыма", - распавёў Дылеўскі.

Ён адзначыў, што супрацоўнікі СІЗА як у Мінску, так і ў Жодзіне, у большасці сваёй ставіліся да яго нармальна. Што тычыцца настрояў супрацоўнікаў, то член КС адзначыў - былі як заўзятыя прыхільнікі дзейнай улады, так і тыя, хто "проста робяць сваю працу".

Праца ў КС працягнецца

Што тычыцца Каардынацыйнага савета, то Дылеўскі мае намер працягваць сваю працу ў ім. Але прафесійным палітыкам ён станавіцца не мае намеру.

"Я разумею, што гэта патрэбная для краіны структура ў дадзены момант. Яна патрэбна людзям, спыняцца і выходзіць са складу савета я не лічу патрэбным. Больш за тое, я лічу дзеянні савета абсалютна законнымі", - сказаў Дылеўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што ў будучыні можа і выйсці з КС, калі зразумее, што "зрабіў усё, што змог".

Кіраўнік страйкама

Пасля выхаду ў СІЗА, як удакладніў Дылеўскі, ён не выходзіў на акцыі пратэсту, бо быў заняты на працы (працуе ў тэрмічным цэху). Ён мае намер працягваць дзейнаць і як кіраўнік страйкама на сваім прадпрыемстве.

"Я павінен заставацца на прадпрыемстве, каб там працягваць весці нейкую дзейнасць, каб не губляць кантакт з людзьмі. У рамках каардынацыйнага савета, у рамках завода як кіраўнік страйкаму", - сказаў Дылеўскі.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва завода ставіцца да яго грамадскай дзейнасці нармальна, галоўнае - выконваць сваю асноўную працу.

Нагадаем, прадстаўнікі апазіцыі Беларусі, не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, раней абвясцілі аб стварэнні Каардынацыйнага савета па транзіту ўлады, першапачаткова ў прэзідыуме было сем чалавек. Амаль усе члены прэзідыума КС апазіцыі арыштаваныя або знаходзяцца за мяжой, за выключэннем нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.

Генпракуратура Беларусі ў сувязі са стварэннем савета распачала справу па крымінальным артыкуле пра заклікі да захопу ўлады. Падазраванымі па гэтай справе праходзяць два члены прэзідыума КС - Марыя Калеснікава і Максім Знак, яны заключаны пад варту.

Тэги:
Расія, Апазіцыя, Беларусь

Галоўныя тэмы