Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: адносіны Беларусі і Расіі будуць развівацца дынамічна

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыступ Аляксандра Лукашэнкі на Форуме рэгіёнаў
Выступ Аляксандра Лукашэнкі на Форуме рэгіёнаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў значнасць міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, звярнуўшыся да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Форуму.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка выступіў на сёмым Форуме рэгіёнаў у дыстанцыйным фармаце, па відэасувязі.

Выступ Уладзіміра Пуціна на Форуме рэгіёнаў - Sputnik Беларусь
Пуцін: адносіны Расіі і Беларусі не схільныя ні да часу, ні да кан'юнктуры

Ён адзначыў, што цяперашні саміт важны для Саюзнай дзяржавы і стане яшчэ адным крокам да ўмацавання добрасуседства і развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.

Прэзідэнт сказаў, што фармат такога рэгіянальнага ўзаемадзеяння вельмі эфектыўны. За 6 гадоў падпісана больш за 300 пагадненняў, заключана кантрактаў на суму больш за 2 млрд долараў.

"Гэта вялікі ўнёсак у развіццё сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу Беларусі і Расіі. Упэўнены, цяперашні саміт па ўсіх пазіцыях не саступіць папярэднім", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Аб Вялікай Перамозе

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўспомніў пра 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На думку Лукашэнкі, у Беларусі і Расіі трапятліва ставяцца да гэтай святой даты.

"Па праву ганарымся тым, што беларусы і расіяне разам з іншымі народамі СССР зрабілі вырашальны ўнёсак у Перамогу над фашызмам. Мы змагаліся за кожны кавалачак роднай зямлі. У рэспубліцы разгарнуўся ўсенародны рух супраціўлення. З фашыстамі змагаліся нават дзеці", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на той вайне нашы народы панеслі каласальныя страты. Толькі ў Беларусі загінуў кожны трэці жыхар.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Пасол РФ: перапісваць гісторыю - подла ў адносінах да загінулых на вайне

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія не могуць спакойна назіраць за спробамі асобных краін сфальсіфікаваць гісторыю, прымяншаючы подзвіг савецкага народа, ставячы пад сумнеў вырашальны ўнёсак Савецкага Саюза ў Перамогу над фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі. Таму выключна важна, на думку Лукашэнкі, што на форуме абмяркоўваюцца сумесныя меры па супрацьдзеянні скажэнню праўды пра вайну.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў расійскім калегам за праяўленую на пляцоўцы Міжпарламенцкага саюза ініцыятыву прызнаць Перамогу ў Другой сусветнай вайне Сусветнай спадчынай чалавецтва, а помнікі змагарам з нацызмам ва ўсіх краінах - Сусветным мемарыялам чалавецтва.

Аб узаемавыгадным супрацоўніцтве

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Сямашка: дарожныя карты трэба актуалізаваць
Прэзідэнт заявіў аб нацэленасці на супрацоўніцтва з Расіяй і закрануў розныя сферы, у якіх узаемадзейнічаюць дзяржавы - гэта ў тым ліку адукацыя, навука, гандаль і эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў. Лукашэнка лічыць, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі трэба развіваць яшчэ больш актыўна з дапамогай студэнцкіх абменаў, стажыровак, форумаў і канферэнцый, студэнцкіх атрадаў. Сёння каля 11 тысяч беларусаў вучацца ў расійскіх ВНУ і больш за паўтары тысячы расіян - у беларускіх.

Большую ўвагу, як заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы, у рамках бліжэйшых форумаў трэба надаваць пытанням супрацоўніцтва ў інфармацыйным сектары. Гэта датычыцца і забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў аб падпісаным у чэрвені гэтага года пагадненні аб узаемным прызнанні візаў, рэалізацыя якога дасць магчымасць павысіць транзітную, турыстычную і інвестыцыйную прывабнасць абедзвюх дзяржаў. Ён падкрэсліў, што ва ўрадаў атрымалася знайсці кампрамісы ў пытаннях паставак нафты ў гэтым годзе, будаўніцтва БелАЭС, змены ўмоў дзяржаўнага крэдытавання. Разам з тым, рэзюмаваў прэзідэнт, яшчэ нямала задач чакаюць свайго рашэння. Адна з такіх - стварэнне роўных умоў для беларускіх і расійскіх суб'ектаў гаспадарання.

"Мы гатовыя абмяркоўваць усе прапановы, якія ўмацуюць агульную эканамічную бяспеку. Аднак важна памятаць, што нам не дабіцца значных зрухаў, калі не будзем паслядоўна выконваць узятыя на сябе абавязацельствы", - сказаў ён.

Заканчваючы выступ, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што беларуска-расійскія адносіны і надалей будуць развівацца паслядоўна і дынамічна, бо менавіта ў гэтым зацікаўлены брацкія народы дзвюх краін.

Стужка навiн
0