09:29 20 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Кіраўнік МЗС Румыніі заявіў, што выкарыстанне дыпламатычнага ціску на краіны ЕС не прывядзе да станоўчага выніку.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Пасол Румыніі ў Беларусі Віарэл Мошану адкліканы ў Кішынёў для кансультацый, паведаміў румынскі міністр замежных спраў Богдан Аўрэску.

Раней у пятніцу стала вядома, што Польшча для правядзення кансультацый адклікала частку дыпламатычнага персаналу з рэспублікі.
"Мы вырашылі адклікаць нашага пасла ў Беларусі для кансультацый у знак салідарнасці з Літвой і Польшчай. Беларусі неабходна зразумець, што выкарыстанне дыпламатычнага ціску на краіны ЕС не дапаможа дыялогу і не прывядзе да станоўчага выніку", - напісаў Аўрэску на сваёй старонцы ў Twitter.

Адкліканне паслоў

Нагадаем, што адносіны з суседнімі краінамі напаліліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня. З таго моманту ў краіне працягваюцца акцыі пратэсту нязгодных з тым, што на выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка.

На мінулым тыдні МЗС Беларусі запатрабаваў, каб Польшча і Літва да 9 кастрычніка скарацілі дыпламатычную прысутнасць у рэспубліцы. Сваіх паслоў з гэтых краін Мінск адклікаў для кансультацый 5 кастрычніка. Такое рашэнне патлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве "адназначна дэструктыўнай дзейнасцю з боку названых краін". Для Літвы прадугледжваецца скарачэнне з 25 да 14 дыпламатаў, для Польшчы - з 50 да 18. Гэта рашэнне МЗС Беларусі абавязковае для выканання.

У Варшаве і Вільні ў адказ на гэта заявілі, што не будуць адклікаць сваіх паслоў, а Літва да таго ж адмовілася скарачаць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі ў Мінску. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач прыгразіў, што на патрабаванне аб рэзкім скарачэнні колькасці польскіх дыпламатаў у Беларусі рушыць услед адэкватны адказ. Ён перакананы, што Варшава знойдзе "вобласці і спосабы адказаць на гэты несяброўскі жэст у патрэбны час і ў адпаведнай форме".

Тым не менш, сваіх паслоў Польшча і Літва адклікалі, да іх далучыліся і іншыя краіны Еўрасаюза. У выніку па стане на сённяшні дзень для кансультацый адкліканы паслы Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Чэхіі, Балгарыі, Славакіі і Польшчы.

У сваю чаргу, кіраўнік дыпламатыі ЕС Жозэп Барэль выказаў шкадаванне ў сувязі з агучаным Мінскам патрабаваннем у адносінах да дыпмісій дзвюх краін Еўрасаюза. Паводле яго слоў, яно супярэчыць дыялогу з ЕС і яшчэ больш ізалюе беларускія ўлады.

Тэги:
Дыпламатыя, Румынія, Беларусь

Галоўныя тэмы