МЗС РФ: мы падтрымліваем дыялог аб канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМіністэрства замежных спраў Расіі
Міністэрства замежных спраў Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі бок падтрымлівае адзінства беларускага народа і выступае супраць заклікаў да гвалтоўных пратэстаў, а таксама заклікае да прапарцыйнага рэагавання сілавікоў.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Расія прызнае вынікі выбараў у Беларусі, сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю тром радыёстанцыям: радыё Sputnik, "Комсомольская правда" і "Говорит Москва".

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель - Sputnik Беларусь
РФ: сустрэча Макрона і Меркель з Ціханоўскай - умяшальніцтва ў справы Беларусі

Адказваючы на пытанне, ці ёсць запасны варыянт акрамя прэзідэнта Лукашэнкі, ён адзначыў, што Расія павінна бачыць карціну на ўсіх напрамках, якія атачаюць РФ, тым больш у бліжэйшых краінах саюзніках.

Паводле яго слоў, мы "доўгія гады і стагоддзі жылі ў адной дзяржаве, але мы павінны не весці сябе, як амерыканцы, якія паводзяць сябе груба і беспардонна".

"Яны сваё права (уплываць на палітыку - Sputnik) спрабуюць фармаваць праз свае пасольствы, як было ў Кіеве падчас двух майданаў", - нагадаў Сяргей Лаўроў.

Пасля чаго дадаў, што ўсе ведалі, як і ў якіх ўрадавых будынках размяшчаліся супрацоўнікі ЦРУ і ФБР. "Цяпер гэта адбываецца ў Малдове".

Кіраўнік МЗС РФ асабліва падкрэсліў, што "мы такога роду метадамі дзейнічаць не павінны. Мы павінны бачыць перспектыву, тыя крокі, якія дазволяць захаваць адносіны. Не пазіраючы на ўнутрыпалітычныя падзеі".

Расійская пазіцыя складаецца ў падтрымцы "канстытуцыйнай рэформы, прапанаванай прэзідэнтам Лукашэнкам. Мы гэта бачым і гаворым, што гэта добрая магчымасць развіваць дыялог". У гэтым працэсе маглі б удзельнічаць прадстаўнікі ўсяго грамадства, дадаў кіраўнік МЗС РФ.

"Мы заявілі, што прызнаем вынікі выбараў", - нагадаў міністр замежных спраў Расіі.

Сяргей Лаўроў звярнуў увагу, што спробы аспрэчыць вынікі выбараў прадпрымаюць заходнія партнёры, прычым патрабуюць таго ж ад Расіі.

Паводле яго слоў, "менавіта заходнія партнёры ўдарылі па руках АБСЕ", каб яны не прымалі запрашэнне назіраць за выбарамі ў Беларусі. Таму цяпер некарэктна казаць, што толькі АБСЕ можа выратаваць сітуацыю, яны выпусцілі гэтую магчымасць, дадаў кіраўнік расійскага МЗС.

Прычым ён асабліва падкрэсліў, што "калі мы хочам, каб беларускі народ меў адзінства і квітнеў, мы павінны спыніць ўльтыматумы і заклікі да гвалтоўных пратэстаў, і каб сілавікі прапарцыйна ўжывалі сілу".

Стужка навiн
0