15:58 02 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
810

Ерэван і Баку дамовіліся аб перамір'і з 18 кастрычніка, аднак ужо ў ноч на нядзелю бакі абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Баі на лініі судакранання ў Карабаху вядуцца за яго статус, пра гэта напісаў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у Facebook.

На яго думку, Арменія магла пазбегнуць канфлікта, калі б "здала тэрыторыі і пагадзілася на нявызначаны статус Карабаха, на нявызначаны тэрмін, пры ўмовах адсутнасці механізму далейшай карэкціроўкі статусу".

Нагадаем, што Ерэван і Баку вырашылі аб'явіць перамір'е з 00:00 18 кастрычніка (23:00 па менскім часе 17 кастрычніка). Тым не менш, ужо ў ноч на нядзелю бакі абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню.

Раніцай у нядзелю прэс-сакратар мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян паведаміла, што азербайджанскімі ваенным быў прадпрыняты наступ на паўднёвым напрамку лініі судакранання ў Нагорным Карабаху.

У панядзелак Мінабароны Азербайджана заявіла аб абстрэле армянскімі УС населеных пунктаў на лініі судакранання ў Карабаху. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў паведаміў аб тым, што шэраг населеных пунктаў у Джэбраільскім раёне перайшоў пад кантроль азербайджанскай арміі. Акрамя таго, ён таксама абвінаваціў Арменію ў грубым парушэнні рэжыму гуманітарнага перамір'я.

Пра тое, што ўзброеныя сілы Арменіі аднавілі ракетна-артылерыйскія абстрэлы на паўночным і паўднёвым кірунках лініі судакранання, заявілі ў панядзелак і ў арміі абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі.

Нагадаем, што чарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху адбылося 27 верасня 2020 года. Баку і Ерэван выступілі з узаемнымі абвінавачваннямі ў абвастрэнні сітуацыі. Мінабароны Азербайджана сцвярджае, што агонь адкрыў армянскі бок, а азербайджанскія сілы пачалі контрнаступальную аперацыю. У Мінабароны Арменіі заяўляюць, што Карабах падвергнуўся паветраным і ракетным нападам з боку Азербайджана.
У Арменіі і НКР уведзена ваеннае становішча і ўпершыню абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя. Азербайджан таксама прыняў рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча ў шэрагу рэгіёнаў краіны і частковай мабілізацыі.

Тэги:
Арменія, Нагорны Карабах

Галоўныя тэмы