Лукашэнка павіншаваў Эрдагана з Днём рэспублікі

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар перакананы, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах будзе стабільна развівацца ў далейшым.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Нагорны Карабах падчас абвастрэння канфлікта - Sputnik Беларусь
Эрдаган прапанаваў Пуціну разам вырашаць канфлікт у Нагорным Карабаху

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што краінам удалося захаваць узровень узаемадзеяння нават у складаных умовах 2020 года.

"Нягледзячы на шэраг беспрэцэдэнтных выклікаў і пагроз, з якімі сутыкнуліся нашы краіны на працягу бягучага года, у нас атрымалася захаваць і паспяхова падтрымліваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах дзякуючы высокаму ўзроўню узаемнай павагі і даверу", - адзначыў Лукашэнка.

Беларускі лідар перакананы, што супрацоўніцтва мёду Беларуссю і Турцыяй у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах будзе і ў далейшым стабільна і плённа развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і эфектыўнай дзейнасці на чале Турцыі, а жыхарам гэтай дзяржавы - міру і дабрабыту.

Турцыя штогод 29 кастрычніка адзначае Дзень рэспублікі. Гэты дзень лічыцца днём абвяшчэння Турэцкай рэспублікі, якое адбылося ў 1923 годзе: былі ўнесены папраўкі ў Канстытуцыю краіны, вынікам якіх стаў распад Асманскай імперыі.

Святочныя мерапрыемствы звычайна пачынаюцца 28 кастрычніка. У асноўны дзень свята па ўсёй краіне вывешваюцца нацыянальныя сцягі, ва ўрадавых установах, навучальных установах і школах абвешчаны выхадны дзень. У школах у абавязковым парадку праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, на вуліцах - святочныя шэсці. У гэтым годзе святкаванне пройдзе не так маштабна з-за пандэміі каронавіруса.

Стужка навiн
0