Пратэсты ў Беларусі ўсё больш радыкалізуюцца - МЗС РФ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗатрыманне ўдзельніка пратэста ў Мінску
Затрыманне ўдзельніка пратэста ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія і расійскія кампетэнтныя органы цесна ўзаемадзейнічаюць у пытаннях забеспячэння бяспекі ў рэспубліцы.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Пратэстныя акцыі ў Беларусі радыкалізуюцца, а дэстабілізацыяй сытуацыі ў краіне кіравалі, у тым ліку і з Украіны, заявіў у інтэрв'ю РІА "Новости" намеснік кіраўніка МЗС РФ Алег Сырамолатаў.

Вадамёты і ачапленне на праспекце Машэрава ў Мінску ў дзень выбараў прэзідэнта - Sputnik Беларусь
Упершыню пасля тэракта ў метро ў Беларусі пачалі заводзіць справы за тэрарызм

"Сапраўды, маем інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сытуацыі ў Беларусі кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны", - распавёў Сырамолатаў.

Паводле яго слоў, маштабы пратэстных акцый у краіне, нягледзячы на знешнюю падтрымку, паступова скарачаюцца, аднак іх удзельнікі праяўляюць усё больш агрэсіі супраць вартавых парадку.

"Аднак адзначаем іх усё большую радыкалізацыю: людзей на вуліцы выходзіць менш, але сярод іх становіцца больш ваяўнічых малойчыкаў з арматурай і камянямі, настроеных на агрэсіўныя дзеянні супраць праваахоўнікаў", - распавёў намеснік кіраўніка МЗС.

Ён адзначыў, што "беларускія суседзі рэальна ацэньваюць усе пагрозы, якія зыходзяць ад знешніх сіл", а кампетэнтныя органы Беларусі і Расіі цесна ўзаемадзейнічаюць у пытаннях забеспячэння бяспекі ў рэспубліцы.

Сырамолатаў удакладніў, што "ключавым для двухбаковага супрацоўніцтва дакументам - Прыярытэтнымі напрамкамі і першачарговымі задачамі далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады - прадугледжваецца рэалізацыя штогадовых планаў сумесных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні тэрарызму на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог у Аляксандр Лукашэнка. Падчас разгонаў мітынгаў сілавікі ўжывалі слезатачывы газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Акцыі працягваюцца да гэтага часу, самыя маштабныя - у выхадныя дні ў Мінску. Праваахоўныя органы апошнім часам усё часцей заяўляюць, што пратэсты ў рэспубліцы сталі больш радыкальнымі.

Стужка навiн
0