МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Высылка брытанскіх дыпламатаў з Беларусі абсалютна беспадстаўная, так адрэагаваў на гэтую навіну кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб у сваім Twitter.
"Высылка з Беларусі двух дыпламатаў з Вялікабрытаніі за законнае назіранне за акцыямі пратэсту зусім неабгрунтаваная", - напісаў ён.
Рааб таксама заявіў, што прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ня ўдасца схаваць уціск свайго народа.
"Адзіны шлях наперад - гэта свабодныя і справядлівыя выбары і прыцягненне да адказнасці вінаватых у гвалце супраць дэманстрантаў", - выказаўся Рааб.
Нагадаем, у панядзелак увечары МЗС Беларусі абвясціў персонамі нон грата двух брытанскіх дыпламатаў - ваеннага аташэ Вялікабрытаніі Уайта Байкота Цiмацi і намесніка пасла Вялікабрытаніі Лізу Тумвуд. Паводле інфармацыі МЗС са спасылкай на праваахоўныя органы, брытанскія падданыя збіралі інфармацыю аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і аб ходзе пратэстаў у рэспубліцы.
"Абранае рашэнне з'яўляецца вымушаным і прынята беларускім бокам выключна з прычыны пацверджанага дэструктыўнага характару дзейнасці названых асоб. Гэтым рашэннем ніякім чынам беларускі бок не закрывае дзверы для дыялогу з нашымі брытанскімі калегамі і пакідае іх адкрытымі", - растлумачыў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
Абодва брытанскіх дыпламата ўжо пакінулі тэрыторыю Беларусі.
Чытайце таксама:
- Якія пасольствы не прымаюць візавыя заявы беларусаў?