15:41 02 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, народам дзвюх краін лёсам прызначана жыць побач у міры і згодзе, таму важна захоўваць добрыя адносіны.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік Беларусі нагадаў, што народам дзвюх краін лёсам прызначана жыць побач у міры і згодзе.

"У сённяшніх няпростых абставінах неабходна захаваць наша добрасуседства як галоўную каштоўнасць, якую мы атрымалі ў спадчыну і павінны перадаць сваім нашчадкам", - звярнуўся ён да польскага боку.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Анджэя Дуду да канструктыўнага дыялогу і прапанаваў абмеркаваць будучыню беларуска-польскага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, гэта важна для абедзвюх краін.

"Толькі працуючы разам, зможам захаваць прыкметныя дасягненні ў гандлі, прамысловай кааперацыі, навуцы, адукацыі і іншых сферах. Гэта адказвае як нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў, так і жаданням мільёнаў жыхароў нашых краін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што Беларусь не супраць дапамагчы Польшчы ў барацьбе з СOVID-19. На яго думку, гаворка павінна ісці не пра масавы адток беларускіх медыкаў за мяжу, а пра цэнтралізаваную дапамогу на ўзроўні дзяржавы.

Адносіны паміж Беларуссю і Польшчай напаліліся пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня. З таго моманту ў краіне працягваюцца акцыі пратэсту нязгодных з тым, што на выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка.

На пачатку кастрычніка МЗС Беларусі запатрабаваў, каб Польшча і Літва да 9 кастрычніка скарацілі дыпламатычную прысутнасць у рэспубліцы. Сваіх паслоў з гэтых краін Мінск адклікаў для кансультацый 5 кастрычніка. Такое рашэнне патлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве "адназначна дэструктыўнай дзейнасцю з боку названых краін". Для Літвы прадугледжваецца скарачэнне з 25 да 14 дыпламатаў, для Польшчы - з 50 да 18.

У Варшаве і Вільнюсе ў адказ на гэта заявілі, што не будуць адклікаць сваіх паслоў, а Літва да таго ж адмовілася скарачаць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі ў Мінску. Тым не менш, у выніку Польшча і Літва адклікалі паслоў для кансультацый.

Чытайце таксама:

Тэги:
Анджэй Дуда, Аляксандр Лукашэнка, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы