МЗС Беларусі паабяцаў вельмі адчувальную рэакцыю ў адказ на санкцыі ЕС

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб дадатковых санкцыйных мерах адносна рэспублікі паведаміла нядаўна Святлана Ціханоўская, па яе словах, "чорны спіс" ЕС дапоўняць да двухсот прозвішчаў.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Беларусь распачне дзеянні ў адказ, калі Еўрапейскі саюз пашырыць санкцыі ў дачыненні да краіны, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля нарады з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Ціханоўская дамагаецца спынення крэдытавання двух дзяржаўных банкаў

Кіраўнік МЗС запэўніў, што ініцыятывы, якія магчыма распачнуць ў ЕС, "не застануцца без адказу".

"Рэакцыя будзе сапраўды адэкватнай і вельмі адчувальнай для нашых еўрапейскіх партнёраў" - цытуе Макея БелТА.

Міністр падкрэсліў, што дзяржава не з'яўляецца ініцыятарам. "Мы толькі стараліся, як нам здаецца, адэкватна рэагаваць на тыя выклікі, з якімі сутыкнулася і сутыкаецца Беларусь", - сказаў Макей.

У цэлым, краіна настроена на тое, "каб санкцыйная рыторыка сыходзіла з парадку адносін з Еўрапейскім саюзам", дадаў кіраўнік МЗС. Па словах Макея, беларускія ўлады хацелі б, каб краіна была месцам "міру, спакою і добразычлівасці".

Так ці інакш, у хуткім часе санкцыйная палітыка скончыцца, упэўнены міністр, спасылаючыся на ранейшы вопыт краіны. "Мы заўсёды казалі, што санкцыі - гэта не метад рэалізацыі міждзяржаўных адносін. Яны ніколі ні да чаго добрага не прыводзілі і не прывядуць", - пракаментаваў ён.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Еўрасаюз заклікаюць перайсці ад персанальных санкцый да эканамічных мер у дачыненні ўсёй краіны. Паводле яго слоў, на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўваўся шэраг дзеянняў, якія распачне Беларусь у адказ на такія меры.

Дзеянні ў адказ

"З нашага боку пашыраны таксама адпаведныя санкцыйныя спісы з уключэннем туды адпаведных асоб з усіх краін Еўрасаюза", - паведаміў Макей.
Кіраўнік МЗС заявіў, што міністэрства прапанавала спыніць працу каардынацыйнай групы "Беларусь - Еўрасаюз", а таксама панізіць да экспертнага ўзровень удзелу ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства".

Цяпер на сустрэчах членаў "Усходняга партнёрства" краіну будуць прадстаўляць не кіраўнікі міністэрстваў, а іх эксперты.

У выпадку правядзення саміту пытанні, якія тычацца Беларусі, хутчэй за ўсё будуць абмяркоўвацца на ўзроўні Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрасаюзе.

Геапалітычная вайна і стратэгічнае партнёрства

Сцягі ў адлюстраванні на стэндзе з эмблемай ЕС - Sputnik Беларусь
ЕС заявіў аб магчымых санкцыях супраць Мінску ў сувязі з гібеллю Бандарэнкі
"Вакол нашай краіны сышліся інтарэсы шэрагу геапалітычных гульцоў і адбываецца адкрытая геапалітычная барацьба, як бы хто ні спрабаваў гэта адмаўляць", - заявіў кіраўнік МЗС. Ён таксама запэўніў, што замежныя ўмяшанні носяць "абсалютна штучны характар".

Асноўным партнёрамі Беларусі, па словах міністра, на дадзены момант з'яўляюцца Расія і Кітай. Аднак краіна вымушана праводзіць палітыку шматвектарнасці.

"Як можна адмовіцца ад ўзаемавыгадных кірункаў супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі, еўрапейскімі краінамі, куды ідзе больш за 50% нашага экспарту?" - задаў пытанне Макей.

У той жа час міністр падкрэсліў, што Расія была і застаецца галоўным партнёрам і саюзнікам Беларусі.

Новыя санкцыі супраць Беларусі

Учора экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі абвясціла магчымае пашырэнне санкцый супраць уладаў. Паводле яе слоў, ЕС "вось-вось пашыраць спіс персанальных санкцый да 200+ прозвішчаў".

Раней прадстаўнікі Еўрасаюза заявілі, што адной з прычын пашырэння "чорнага спісу" з'яўляецца гібель Рамана Бандарэнкі. Мужчына памёр у бальніцы на наступны дзень пасля бойкі на сталічнай вуліцы Чарвякова.

Дзейсныя меры ЕС у дачыненні да краіны

Сцягі Еўрасаюза - Sputnik Беларусь
У знак салідарнасці: ЕС выдзеліць 24 млн еўра беларускім актывістам
Другі пакет індывідуальных санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў улады Беларусі Еўрасаюз увёў 6 лістапада. "Чорны спіс" папоўніўся імёнамі прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі і яго сына Віктара. Усяго ў санкцыйных ліст дадалі 15 прозвішчаў. У дачыненні да гэтых асоб дзейнічае забарона на ўезд у Еўропу, а таксама замарозка актываў на тэрыторыі ЕС (у выпадку, калі такія маюцца).

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў дзень ўводу санкцый паабяцала адказаць на дзеянні Еўрасаюза.
Першы санкцыйных спіс прадстаўнікі ЕС апублікавалі 2 кастрычніка. У ім - 40 імёнаў, якія, на думку ЕС, датычныя да несправядлівым мерам беларускіх уладаў у адносінах да насельніцтва.

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі 9 жніўня - пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Лукашэнка. Пры разгонах шэсцяў у дачыненні да пратэстуючых сілавікі выкарыстоўвалі сьлезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.

Стужка навiн
0