06:54 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Сёння Уладзімір Макей паабяцаў у адказ на санкцыйныя меры Еўрасаюза вельмі адчувальную для калегаў з Еўропы рэакцыю.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Кіраўнікі МЗС Еўрасаюза падчас відэаканферэнцыі 19 лістапада абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і далейшыя санкцыйныя дзеянні ЕС, паведамляюць РІА "Новости".

На анлайн-сустрэчы еўрапейскіх палітыкаў галоўнай тэмай будзе тое, што адбываецца ў Беларусі, заявіў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пітэр Стано.

На пытанне аб увядзенні трэцяга пакета санкцый у дачыненні да Беларусі, Стано адказаў, што "ўсё магчыма пры наяўнасці кансенсусу сярод членаў ЕС". Таксама прадстаўнік ЕС дадаў, што Еўрасаюз не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам краіны.

Стано пракаментаваў таксама рашэнне Беларусі аб зніжэнні ўзроўню ўдзелу Мінска ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства" да экспертнага. Палітык адзначыў, што кантакты ўжо звялі да экспертнага ўзроўню, так як "афіцыйны дыялог паміж Беларуссю і ЕС быў прыпынены як рэакцыя на недапушчальныя дзеянні ўладаў".

Раней Еўрасаюз, каментуючы гібель Рамана Бандарэнкі, заявіў, што магчыма ўвядзе дадатковыя санкцыі ў адносінах да афіцыйнага Мінска.

Рэакцыя Беларусі на магчымыя санкцыі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння выказаўся пра магчымыя дадатковыя санкцыі ў дачыненні да дзяржавы. На яго думку, Еўропа можа перайсці ад індывідуальных мер да эканамічных, якія закрануць усю краіну.

Меры ў адказ Беларусі будуць "адэкватнымі і вельмі адчувальнымі" для ЕС, запэўніў Макей.

Афіцыйны Мінск пашырыў зваротны "чорны спіс". Акрамя таго, міністр унёс прапановы па прыпыненні працы каардынацыйнай групы "Беларусь-Еўрасаюз", паніжэння ўзроўню ўдзелу ва "Усходнім партнёрстве" і спынення дыялогу з ЕС па правах чалавека.

Тэги:
санкцыі, Беларусь, Еўрасаюз

Галоўныя тэмы