07:57 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Беларусы, якія хочуць уехаць у Літву па гуманітарных прычынах, павінны звярнуцца ў пасольства рэспублікі ў Беларусі.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Грамадзянам Беларусі па распараджэнні часова выконваючай абавязкі міністра ўнутраных спраў Рыты Тамашунене выдалі 653 дазволы на ўезд у Літву па асаблівых гуманітарных прычынах, такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Літвы.

Адзначаецца, што 246 чалавек ужо знаходзяцца ў Літве, а 53 грамадзяніна Беларусі звярнуліся з просьбай аб прадастаўленні прытулку.

"Такі дазвол міністра ўнутраных спраў выдаецца пасля атрымання матываванай прапановы Міністэрства замежных спраў аб ўездзе замежніка ў Літоўскую Рэспубліку па асаблівых гуманітарных прычынах. Напрыклад, па палітычных абставінах ці іншых пагрозах", - гаворыцца ў паведамленні.

Дазволы выдаюцца грамадзянам Беларусі, як адзначылі ў МУС, якія пацярпелі ад рэпрэсій ці актыўным апазіцыянерам, якія церпяць персалед.

Тамашунене адзначыла, што колькасць людзей, якiя хадайнiчаюць аб прадастаўленні прытулку, расце.

Льготы на ўезд у Літву

Вільнюс з 11 жніўня прадастаўляе льготы і выдае дазволы на ўезд грамадзянам Беларусі па гуманітарных прычынах. Калі беларусы хочуць уехаць у Літву, то павінны звярнуцца ў пасольства рэспублікі ў Беларусі для выдачы шэнгенскай візы і прадаставіць інфармацыю, якая пацвярджае асаблівыя гуманітарныя прычыны.

Таксама беларусы могуць прыехаць у Літву і падаць заяву аб прадастаўленні прыстанішча, калі яны адчуваюць, што іх пераследуюць або існуе рэальная пагроза іх бяспецы і жыццю.

Тэги:
Літва, Беларусь

Галоўныя тэмы