16:53 16 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Прэзідэнт заклікаў дзяржСМІ знайсці адэкватны адказ "агрэсіўнаму дэструктыўнаму ўздзеянню" новых медыя на свядомасць беларусаў.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Беларускі лідар накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам XIV з'езда Беларускага саюза журналістаў, паведамляе БелТА.

"Сёння грамадства пастаўлена перад глабальным выклікам. Эпоха постправды і фэйк-ньюс разбурае класічныя нормы і прынцыпы прафесійнай журналістыкі. Ператварае інфармацыйную медыяпрастору ў поле бою геапалітычных інтарэсаў, у цэнтры якіх знаходзіцца і Беларусь", - заявіў ён.

Таксама Лукашэнка раскрытыкаваў новыя медыя, якія "не сцясняючы сябе этычнымі рамкамі, такімі як аб'ектыўнасць, сумленнасць, мараль", ставяць пад пагрозу гістарычныя, культурныя, агульначалавечыя каштоўнасці, інфармацыйны суверэнітэт Беларусі.

Нагадаем, у мінулую пятніцу Лукашэнка пракаментаваў "злівы" тэлефонных размоў у Telegram. Гаворка пра аўдыёзапісы тэлефонных размоваў паміж людзьмі, як мяркуецца, вельмі падобнымі на прадстаўнікоў блізкага атачэньня беларускага прэзідэнта. Тады Лукашэнка паабяцаў, што ўсе падрабязнасці гэтых гучных "зліваў" раскажа на гэтым тыдні.

На думку прэзідэнта Беларусі, цяпер супраць рэспублікі працуюць магутнейшыя спецслужбы свету: ЗША стварылі цэнтр пад Варшавай і ў Кіеве. І нейкія "лялькаводы", выкарыстоўваючы інтэрнэт і сучасныя тэхналогіі, "пампуюць ўсю планету". Зрэшты, Лукашэнка запэўніў, што Беларусь ні ў каго "скамячыць не атрымаецца".

Тэги:
СМІ, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы