08:24 28 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.44
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Парламентарыі ў дакуменце запатрабавалі неадкладнага і незалежнага расследавання гібелі мінчаніна Рамана Бандарэнкі.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Еўрапарламент прыняў у чацвер рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі, у якой заклікаў ЕС падтрымаць правядзенне міжнароднага расследавання ў дачыненні да ўладаў рэспублікі і прапанаваў стварыць рабочую групу экспертаў.

"Еўрапарламент заклікае ЕС падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў, учыненых супраць народа Беларусі; лічыць, што яно павінна падмацоўвацца стварэннем цэнтра збору доказаў і рабочай групы ЕС з экспертаў па міжнароднаму праву", - гаворыцца ў гэтым дакуменце.

Дэпутаты заклікалі дзяржавы-члены ЕС і Еўракамісію падтрымаць намаганні Маскоўскага механізму АБСЕ і Савета па правах чалавека ААН, а таксама грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў, каб гарантаваць дакументаванне парушэнняў правоў чалавека ў рэспубліцы.

Парламентарыі ў дакуменце запатрабавалі неадкладнага і незалежнага расследавання гібелі мінчаніна Рамана Бандарэнкі.

Больш санкцый

Дэпутаты парламента ў рэзалюцыі таксама падтрымалі працу над трэцім санкцыйным спісам па Беларусі і выказалі надзею, што ён будзе дастаткова шырокім.

"Еўрапарламент падкрэслівае, што дзеянні, прынятыя да гэтага часу ЕС і дзяржавамі-членамі супраць рэжыму, недастатковыя, і вітае рашэнне працаваць над трэцім пакетам санкцый", - гаворыцца ў дакуменце.

Там таксама адзначаецца, што ў яго павінны ўвайсці алігархі і кампаніі, звязаныя з уладамі.

Дадзеную рэзалюцыю падтрымалі 613 дэпутатаў, 41 прагаласаваў супраць.

Пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, зноў перамог Аляксандр Лукашэнка, у краіне пачаліся масавыя пратэстныя акцыі. Яны працягваюцца да гэтага часу, а праваахоўныя органы Беларусі заяўляюць аб радыкалізацыі пратэстаў.

Тэги:
Беларусь, ЕС

Галоўныя тэмы