"У што б там ні стала захаваць суверэнітэт": Лукашэнка аб планах на 2021-ы

© Photo : пресс-служба президентаБеларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пандэмія каронавіруса з "чыста медыцынскай" праблемы стала геапалітычнай, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

МІНСК, 4 сту – Sputnik. Беларускі лідэр баіцца, што з-за пандэміі COVID буйныя гульцы пачнуць дзяліць свет.

Год па беларускім часе

Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня прыняў з дакладам генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа. Паводле слоў Лукашэнкі, ён даўно хацеў перагаварыць па асобных пытаннях, улічваючы, што Швед ужо чатыры месяцы працуе на пасадзе генпракурора.

Андрэй Бельянінаў - Sputnik Беларусь
Радыё
"Застой у рознай ступені": эканаміст ацаніў заняпад розных краін з-за COVID

"Гэта, лічыце, як год па беларускім часе. Думаю, у вас ёсць свае ўражанні, высновы. Хацеў бы пачуць ад вас ацэнку тых крымінальных спраў, якія спецыяльна валам абрынуліся на вас, каб, як казалі нашы сапернікі, праціўнікі, паралізаваць праваахоўную сістэму. Нічога не паралізавалася. Праваахоўная сістэма як працавала, так і працуе", - цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

У сваю чаргу Швед запэўніў, што крымінагенная сітуацыя ў Беларусі знаходзілася і знаходзіцца пад поўным кантролем праваахоўных органаў. Паводле яго слоў, праявілася "адна негатыўная тэндэнцыя" - істотны рост кіберзлачынстваў.

Па прыкладзе Расійскай Федэрацыі

Таксама прэзідэнт запэўніў генеральнага пракурора Беларусі, што з часам сітуацыя ў сферы барацьбы са злачыннасцю будзе прааналізавана разам з усім праваахоўным блокам. І прапанаваў Шведу падумаць, як і дзе сабрацца, каб зрабіць неабходныя высновы.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь
Галоўчанка назваў плённым супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў 2020-м

"Паглядзім на заканадаўства. Зараз усе краіны ўдасканальваюць яго. Вы бачыце, у Расійскай Федэрацыі вельмі сур'ёзна прайшліся па асноўных законах, якія забяспечваюць абарону і бяспеку грамадзян", - заявіў Лукашэнка.

Пракаментаваў ён і сітуацыю з распаўсюджваннем каронавіруса па ўсім свеце. Паводле слоў беларускага лідэра, як ён і "меркаваў да выбараў", пандэмія абернецца тым, што буйныя гульцы пачнуць дзяліць свет.

"Гэта трэба было чакаць, яна ніколі і не была медыцынскай праблемай. Тым не менш нам трэба гэта ўлічваць, каб не патрапіць у жароны і нас не перамалола за наступны год. 2021 год будзе няпростым, нам трэба ў што бы там ні стала выстаяць, захаваць свой суверэнітэт ", - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што ўсе пытанні, якія планаваў абмеркаваць на сустрэчы з генпракурорам, так ці інакш ўпіраюцца як раз у палітычную плоскасць.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0