МІНСК 7 студз - Sputnik. Чатыры чалавекі загінулі ў ходзе пратэстаў у Вашынгтоне, паведаміў кіраўнік мясцовай паліцыі Роберт Конці.
У сераду прыхільнікі дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якія сабраліся ў Вашынгтоне на дэманстрацыю ў яго падтрымку, штурмавалі будынак Кангрэса, перапыніўшы пасяджэнне, якое павінна было зацвердзіць вынікі мінулых выбараў. Праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
"Адзін супрацоўнік паліцыі Капітолія стрэліў са сваёй службовай зброі ў жанчыну. Яна была дастаўлена ў мясцовую бальніцу, дзе пасля ўсіх спроб выратаваць ёй жыццё яна памерла... Акрамя таго, сёння паступілі паведамленні яшчэ аб трох выпадках смерці каля Капітолія", - сказаў Конці.
Ён адзначыў, што гэтыя тры выпадкі смерці звязаны з рознымі здарэннямі, якія патрабавалі неадкладнай медыцынскай дапамогі. Усе памерлыя былі паўналетнімі.
Па словах Конці, не менш за 14 супрацоўнікаў паліцыі ў ходзе дэманстрацый атрымалі раненні. Дваіх шпіталізавалі.