Фотафакт: Лукашэнка пачаставаў блінамі расійскую журналістку

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наіля Аскер-задэ распавяла, як ішла падрыхтоўка да інтэрв'ю з кіраўніком беларускай дзяржавы. Яно выйдзе ў нядзелю ў эфіры тэлеканала "Россия 1".

МІНСК, 10 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаставаў блінамі расійскую журналістку Наілю Аскер-задэ. Адпаведны пост разам з фатаграфіяй вядучая тэлеканала "Россия 1" і аглядальнік праграмы "Вести" апублікавала ў сваім Instagram-акаўнце.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Наиля Аскер-заде (@nailya_askerzade)

У каментарыях падпісчыкі цікавіліся, ці ёсць побач сын беларускага лідэра - Мікалай. Расійская журналістка адказала сцвярджальна.

Аскер-задэ напісала, што першы запыт на інтэрв'ю з Лукашэнкам яна адправіла ў кастрычніку 2019-га. Паводле яе слоў, з гэтага моманту пачалося прадметнае абмеркаванне здымкі, але потым перамовы спыніліся. Аднавіць іх атрымалася пасля выбараў мінулага года - быў накіраваны новы запыт.

"Напачатку снежня атрымалі пацверджанне. Ужо былі прызначаны даты здымак, але за два дні да нашага прыезду беларускі бок прапанаваў зноў перанесці іх, ужо на 2021 год. Усе ж удалося дамовіцца, і ў выніку здымкі адбыліся", - адзначыла ў сваім Instagram-акаўнце Аскер-задэ.

У Маскву журналістка вярнулася за дзень да Новага года. А мантаж інтэрв'ю працягваецца да гэтага часу.

Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка назваў Пуціна сваім сябрам, а на Зяленскага "не трымае зла"

Аскер-задэ апублікавала некалькі фрагментаў праграмы ў сваім Telegram-канале. Там прагучалі пытанні аб тым, ці бываюць у Аляксандра Лукашэнкі канфліктныя сітуацыі з сынам і каго ён лічыць сваімі сябрамі, на што беларускі лідэр адказаў, што Пуціна лічыць сябрам, а на Зяленскага "не трымае зла". Таксама Аскер-задэ падчас здымак у Мінску ўдалося запісаць інтэрв'ю з малодшым сынам прэзідэнта - Мікалаем Лукашэнкам.

Інтэрв'ю выйдзе ў нядзелю на канале "Россия 1" у праграме "Дзеючыя асобы".

Стужка навiн
0